wd wp Пошук:

Аляксандр Калоша

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Калоша. Аляксандр Калоша (1905, в. Заямнае, Мінскі павет, цяпер Стаўбцоўскі раён — 1985, Чэхаславакія) — беларускі грамадскі дзеяч.

Біяграфія

З канца 1920-х гадоў жыў у Чэхаславакіі. У 1940—1942 гадах намеснік старшыні Пражскага аддзела Беларускага камітэта самапомачы. У 1942—1945 гадах кіраваў беларускім аддзелам Арбайтсфронту («Рабочага фронту») у Берліне. У сакавіку 1944 годзе быў абраны старшынём Беларускага камітэта самапомачы ў Берліне.

У жніўні 1944 года быў уведзены ў склад Беларускай Цэнтральнай Рады. У 1945 годзе вярнуўся ў Прагу. Неўзабаве пасля вайны сям’я Калошаў перабралася ў вёску Худанін[cs], дзе вяла гаспадарку.

У 1947 годзе Калоша атрымаў чэхаславацкае грамадзянства. Арыштаваны адначасова з сям’ёй Генюшаў. 20 студзеня 1949 года вывезены з Прагі ў СССР і асуджаны на 25 гадоў лагероў. 20 верасня 1955 года вызвалены па амністыі і перададзены чэхаславацкім уладам. Арышт Калошы прызналі беспадстаўным, 1 ліпеня 1956 года ён быў вызвалены. Пакуль Калоша сядзеў на Калыме, яго жонка Вольга трагічна сышла з жыцця ў 1952 годзе.

Ён стаў адзіным беларусам, каму ўдалося вярнуцца ў Чэхаславакію пасля савецкіх лагераў. Перадусім ён спасылаўся на ранейшае чэхаславацкае грамадзянства і на асірацелых дзяцей.

Пахаваны ў Празе, на Альшанскіх могілках побач з жонкай і цесцем. Аднак імя Калошавага цесця Вяршыніна, праўдападобна, з перасцярогі знікла ўжо ў 1950-я гады, калі ўвабраліся ў моц камуністы.

Сям’я

У 1942 годзе ажаніўся з Вольгай Вяршынінай, дачкой Міколы Вяршыніна, консула БНР у Чэхаславакіі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Члены Беларускай цэнтральнай рады
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Памерлі ў Чэхаславакіі
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стаўбцоўскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя на Ольшанскіх могілках
Катэгорыя·Памерлі ў 1985 годзе