wd wp Пошук:

Аляксандр Данілавіч Шаколін

Аляксандр Данілавіч Шаколін (3 студзеня 1920, в. Высокае, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць — 25 лістапада 1994, Сортавала) — савецкі трактарыст, Герой Сацыялістычнай Працы (1973).

Біяграфія

Атрымаў пачатковую адукацыю ў мясцовай школе. Самастойна вывучыўся на трактарыста, з 16 гадоў працаваў механізатарам у мясцовым калгасе. У 1940 годзе разам з сям’ёй пераехаў у Сартавальскі раён Карэліі і ўладкаваліся на працу ў мясцовы калгас. Неўзабаве пасля гэтага Аляксандр быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію. Службу праходзіў у Ленінградскай ваеннай акрузе.

У час Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у абароне Ленінграда, быў паранены. Пасля лячэння ў шпіталі вярнуўся на фронт. Удзельнічаў у баях пад горадам Вялікія Лукі, дзе атрымаў цяжкае раненне. Пасля лячэння быў накіраваны на нестраявую пасаду ў тылавую часць.

Пасля дэмабілізацыі працаваў рабочым, затым механізатарам у вучэбна-вопытнай гаспадарцы Сартавальскага сельскагаспадарчага тэхнікума. У 1960 годзе перайшоў у саўгас «Сартавальскі» і зарэкамендаваў сябе як спецыяліст па вырошчванні бульбы і нарыхтоўцы кармавых культур. У 1973 годзе дамогся рэкорднага ўраджаю, сабраўшы ў сярэднім па 266 цэнтнераў бульбы з гектара. У гэтым жа годзе за вялікія поспехі, дасягнутыя ва Усесаюзным сацыялістычным спаборніцтве, і праяўленую працоўную доблесць ў выкананні прынятых абавязацельстваў па павелічэнні вытворчасці і продажу збожжа і іншых прадуктаў земляробства яму было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1973), Айчыннай вайны II-й ступені (1985) і Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966), медалямі. Двойчы прымаў удзел у Выстаўцы дасягненняў народнай гаспадаркі СССР (1968, 1970).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Памерлі ў 1994 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рагачоўскім раёне
Катэгорыя·Памерлі 25 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рагачоўскім павеце
Катэгорыя·Памерлі ў Карэліі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна