Аляксандр Гюстаў Эйфель (фр.: Alexandre Gustave Eiffel; 15 снежня 1832, Дыжон, Францыя — 27 снежня 1923, Парыж, Францыя) — французскі інжынер-будаўнік.
Скончыў у 1855 годзе Цэнтральную школу мастацтваў і рамёстваў у Парыжы. Пры будаўніцтве мастоў, віядукаў і іншых збудаванняў выкарыстоўваў металічныя канструкцыі. Сусветную вядомасць набыла т.зв. Эйфелева вежа.