wd wp Пошук:

Аляксандр Вячаслававіч Драган

Аляксандр Вячаслававіч Драган (нар. 1975, г. Брэст, БССР) — беларускі спецыяліст у галіне машыназнаўства, сістэм прывадаў і дэталей машын, тэхналогіі машынабудавання. Кандыдат тэхнічных навук (2000), дацэнт (2004).

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1975 годзе ў сям’і вядомага вучонага Вячаслава Драгана, які доўгі час ён быў першым прарэктарам Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта (БрДТУ)[1].

У 1997 годзе скончыў Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт і паступіў у аспірантуру Інстытута надзейнасці машын Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2000 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата тэхнічных навук па спецыяльнасці 05.02.02 «Машыназнаўства і дэталі машын». У 2000 годзе, адразу пасля абароны дысертацыі, вярнуўся ў БрДТУ[1][2].

Працоўную дзейнасць ва ўніверсітэце пачаў з пасады малодшага навуковага супрацоўніка навукова-даследчага сектара. Працаваў асістэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры тэхналогіі машынабудавання Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, у 2006—2009 гадах — яе загадчыкам. У 2009—2018 гадах — дэкан машынабудаўнічага факультэта ўніверсітэта[2].

З 2018 па 2020 год займаў пасаду рэктара БрДТУ, пакуль не быў вызвалены ад займаемай пасады 20 кастрычніка 2020 года за падтрымку студэнтаў універсітэта падчас пратэстаў у Беларусі[3].

Зноскі

  1. 1 2 https://vb.by/help/who_is_who/dragan-aleksandr-vyacheslavovich.html
  2. 1 2 https://elib.bsu.by/bitstream/123456789/211901/1/%D0%9D%D0%B0%D0%B7%D0%BD%D0%B0%D1%87%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D1%8F_%D0%92%D0%A8_3-2018-012-013.pdf
  3. После акции солидарности в БрГТУ девять студентов попали в список на отчисление(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY (28 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2020. Праверана 28 кастрычніка 2020.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1975 годзе
Катэгорыя·Кандыдаты тэхнічных навук
Катэгорыя·Дэканы машынабудаўнічага факультэта БрДТУ
Катэгорыя·Рэктары Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсце
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі
Катэгорыя·Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Машынабудаўнікі Беларусі
Катэгорыя·Асобы