wd wp Пошук:

Аляксандр Валянцінавіч Бялецкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бялецкі. Аляксандр Валянцінавіч Бяле́цкі (нар. 14 кастрычніка 1957, горад Чэрвень Мінскай вобл.) — беларускі вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Доктар медыцынскіх навук (1997), прафесар (1998). Акадэмік НАН Беларусі (2017; член-карэспандэнт з 2014).

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў сям’і ўрачоў. Скончыў Мінскі медыцынскі ўніверсітэт (1980), дзе і працуе з 1990. Прэзідэнт таварыства траўматолагаў-артапедаў Беларусі, нацыянальны сакратар Сусветнага кангрэса траўматалогаў-артапедаў на Беларусі. З 2007 па 2018 дырэктар РНПЦ траўматалогіі і артапедыі[1].

Улетку 2018 года Аляксандра Бялецкага арыштавалі па абвінавачванні ў хабары. Пры вобшуках у гаражы ў яго знайшлі шмат дарагога алкаголю і каля 500 тысяч даляраў наяўнымі[2]. 15 лютага 2019 года Мінскі гарадскі суд прыгаварыў Аляксандра Бялецкага да 7,5 гадоў пазбаўлення волі, яго прызналі вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры[3][4].

У чэрвені 2021 года выйшаў на волю[5].

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы прысвечаны дзіцячай артапедыі. У яго больш за 450 друкаваных прац, у тым ліку 16 манаграфій, з іх восем выдадзеныя за мяжой. За сваё прафесійнае жыццё ён падрыхтаваў чатырох дактароў і шэсць кандыдатаў медыцынскіх навук.

Правёў 4000 высокатэхналагічных складаных аперацый. Акрамя гэтага, у яго 92 патэнты ў лячэнні дзяцей з паталогіямі тазасцегнавых суставаў, у 2010-м годзе ён атрымаў званне «Заслужаны дзеяч навукі». З’яўляецца выдатнікам аховы здароўя Расіі, Узбекістана, Беларусі, чытаў лекцыі ў многіх краінах свету, выступаў на амерыканскай асацыяцыі хірургаў[3].

Прэміі і ўзнагароды

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2011).

Гл. таксама

Зноскі

  1. medvestnik.by/ru Архівавана 13 сакавіка 2019.
  2. nashaniva.by
  3. 1 2 tut.by(недаступная спасылка)
  4. nashaniva.by
  5. Академик Белецкий помилован. Он вышел на свободу (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чэрвені
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ