wd wp Пошук:

Аляксандр Барысавіч Захарчук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Захарчук. Аляксандр Барысавіч Захарчу́к (нар. 28 чэрвеня 1960, в. Вострава, Зэльвенскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў у 1977 годзе Галынкаўскую школу[1], у 1982 годзе архітэктурны факультэт БПІ. Размеркаваўся ў Ленінград, але неўзабаве вярнуўся на Гродзеншчыну[2]. У 19821988 гадах працаваў архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў ва Упраўленні па будаўніцтве і архітэктуры Гродзенскага аблвыканкама. У 19881989 гадах галоўны архітэктар калгаса «Камсамолец» Гродзенскага раёна. З 1989 года ў інстытуце «Гроднаграмадзянпраект», архітэктар, вядучы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў праектнай майстэрні № 3[3].

Член Беларускага саюза архітэктараў з 2003 года. З 2011 года старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі БСА. Саветнік Беларускай акадэміі архітэктуры (2006)[3].

Творы

Асноўныя працы ў аўтарскіх калектывах і самастойна: «Адраджэнне комплексу Жыровіцкага манастыра» (праект), комплекснае добраўпарадкаванне гістарычнага цэнтра г. Навагрудак, комплексная рэканструкцыя цэнтра г. п. Мір, рэканструкцыя транспартнай развязкі па вул. Будзённага, рэканструкцыя Савецкай плошчы з транспартнымі падыходамі, рэканструкцыя старога моста цераз р. Нёман, рэканструкцыя пансіянат «Свіцязь», «Белгазпрамбанк» — усе ў Гродне, комплексная рэканструкцыя цэнтра г. Ліда, — сталіцы Дажынак—2010, цэнтр комплекснага аўтасэрвісу па вул. Суворава ў Гродне, рэканструкцыя з рэстаўрацыяй дома Мураўёва ў Гродне, плавальны басейн, спальны корпус аздараўленчага цэнтра Нацыянальнага банка РБ у заказніку «Азёры»[3].

Узнагароды

Лаўрэат прэміі імя У. А. Караля Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі (1999). Ганаровы будаўнік (2011)[3]. Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2017)[4].

9 верасня 2022 года прысвоена званне Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь[5].

Сям’я

Мае сястру Лілію Барысаўну Захарчук-Сідорку, якая з моманту адкрыцця СШ № 3 у Зэльве выкладала гісторыю, а з 2003 года ўзначаліла школьны гісторыка-краязнаўчы музей[1].

Зноскі

  1. 1 2 Галынкаўскай школе — 80!
  2. В чем заключено главное архитектурное достояние Зельвы? Объясняет наш земляк – главный архитектор института «Гродногражданпроект» Александр Захарчук
  3. 1 2 3 4 Захарчук Александр Борисович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  4. Прадстаўнікі Гродзеншчыны адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі. 22 чэрвеня 2017
  5. Дзяржаўных узнагарод удастоены 160 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 чэрвеня
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Навагрудка
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Заслужаныя архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь імя У. А. Караля
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Зэльвенскім раёне
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Выпускнікі архітэктурнага факультэта БНТУ
Катэгорыя·Супрацоўнікі Гроднаграмадзянпраекта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Гродна