wd wp Пошук:

Аляксандр Анатолевіч Марчанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Марчанка.

Аляксандр Анатолевіч Марчанка (нар. 14 студзеня 1979, Магілёў, Беларусь) — беларускі акцёр тэатра і кіно, тэатральны рэжысёр. Кіраўнік Цэнтра беларускай драматургіі.

Біяграфія

Нарадзіўся 14 студзеня 1979 года ў Магілёве.

У 1997 годзе паступіў ў Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтва на спецыяльнасць «Рэжысёр, выкладчык спецыяльных тэатральных дысцыплін» у майстэрню В. Анісенкі, які скончыў ў 2002 годзе. У 2001 годзе атрымаў акадэмічную ступень бакалаўра мастацтваў.

З 2000 па 2001 гады працаваў настаўнікам у САШ № 136 г. Мінска, дзе выкладаў музычна-тэатральныя прадметы. Працаваў педагогам-асістэнтам па рэжысуры на курсе В. Д. Анісенкі.

З 2001 года працуе акцёрам Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

З 2008 года працуе рэжысёрам-пастаноўшчыкам у Цэнтры беларускай драматургіі і рэжысуры. З 2009 года — кіраўнік Цэнтра беларускай драматургіі.

Быў адным з куратараў беларуска-нямецкіх тэатральных сустрэч «Пантон» (2010), драматургічнай лабараторыі «Идентификация. Между фактом и фикцией» (сумесна з аб’яднаннем Mit-Ost, Германія), 2011 г.

Арганізатар лабараторый для маладых беларускіх драматургаў, 2012—2015 гг.

Куратар ад Беларусі «Смотра молодых деятелей театра стран СНГ, Балтии и Грузии», 2010—2012 гг.

Куратар лабараторыі «SYPEMEDA» сумесна з вышэйшай школай мастацтваў Берна (Швейцарыя), 2012 г.

Куратар сумеснага спектакля па п’есе Дз. Багаслаўскага «Ціхі шэпат сыходзячых крокаў» (Беларусь-Расія-Кыргызстан), рэж. Шаміль Дыйканбаев, 2013 г.

Кіраўнік штаба ІІ Маладзёжнага тэатральнага форуму краін СНД, Балтыі і Грузіі, лістапад 2015 г.

Ролі ў тэатры

Сённяшнія ролі ў РТБД

Рэжысёрскія работы

Ролі ў кіно

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры Беларусі
Катэгорыя·Акцёры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе
Катэгорыя·Акцёры тэатра Беларусі