У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міцянін. Аляксандр Аляксандравіч Міцянін — беларускі біёлаг, мастак-таксідэрміст і мастак-анімаліст.
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1992 годзе.
У 1992 годзе стажыраваўся ў заалагічным музеі РАН(руск.) бел. у Санкт-Пецярбургу, дзе паспяхова асвоіў скульптурны метад вырабу пудзілаў жывёл.
Працуе вядучым заолагам Заалагічнага музея БДУ[1].
Кваліфікаваны мастак-таксідэрміст. На працягу 10 гадоў стварыў для Заалагічнага музея БДУ звыш 150 новых экспанатаў, у тым ліку такіх буйных млекакормячых, як шымпанзэ (Pan), гамадрыл (Papio hamadryas), кенгуру (Macropus), маржа (Odobenus rosmarus), чырвонага ваўка (Cuon alpinus), баброў (Castor).
У супрацоўніцтве з Белпоштай стварыў вялікую колькасць паштовых марак з выявамі жывёл і раслін. Таксама працуе ў галіне кніжнай графікі.
Аляксандр Аляксандравіч Міцянін на Вікісховішчы |