wd wp Пошук:

Аляксандр Аляксандравіч Максімаў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Максімаў. Аляксандр Максімаў (нар. 13 лютага 1985, Запарожжа) — украінскі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера

Выхаванец ДЮСШ клуба «Металург» з роднага Запарожжа. У 2002 годзе трапіў ў сістэму кіеўскага «Дынама», дзе ў асноўным выступаў за трэцюю каманду клуба.

Аляксандр Максімаў падчас выступу за «Крыўбас». 3 кастрычніка 2009 года

У 2004 пераехаў у Харкаў, дзе спачатку гуляў за «Металіст», у складзе якога 25 ліпеня 2004 года дэбютаваў у матчах Вышэйшай лігі чэмпіянату Украіны (гульня супраць палтаўскай «Ворсклы-Нафтагаз», перамога 1:0). З пачатку 2005 года выступаў у складзе першалігавага «Арсенала», разам з якім за паўгады вярнуўся ў «эліту» — па выніках сезона 2004/2005 «Арсенал» атрымаў права выступаць у Вышэйшай лізе (у якой пачаў выступ пад назвай «Харкаў»).

У пачатку сезона 2007/2008 перайшоў у днепрапятроўскі «Дняпро», у складзе якога фактычна не атрымліваў шанцу праявіць сябе — на працягу ўсяго сезона гуляў у асноўным за дублюючы склад, за асноўную каманду праводзіў на полі ў сярэднім не больш за 10 хвілін (тройчы выйшаўшы на замену). З 2008 года выступаў на правах арэнды ў складзе крыварожскага «Крыўбаса», у якім адразу стаў іграком асноўнага складу, а неўзабаве і капітанам каманды.

Улетку 2011 года падпісаў кантракт з кіеўскім «Арсеналам»[2], але стабільнага месца ў асноўным складзе не меў, толькі перыядычна выходзячы на поле.

У пачатку 2013 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі ў «Арсенале», клуб вымушаны быў адпусціць большасць высокааплатных футбалістаў, у тым ліку і Аляксандра, які ў якасці вольнага агента, разам з партнёрамі па камандзе Яўгенам Баравіком і Андрэем Гітчанкам, падпісаў кантракт з «Крыўбасам»[3]. Аднак у камандзе да канца сезона так і не згуляў ніводнай гульні.

Улетку 2013 года «Крыўбас» быў зняты са спаборніцтваў і Максімаў на правах вольнага агента падпісаў аднагадовы кантракт з запарожскім «Металургам», выхаванцам якога Аляксандр і быў[4]. Да канца года адгуляў у дзевяці матчах чэмпіянату і двух кубкавых гульнях, пасля чаго ў студзені 2014 года кантракт быў скасаваны па пагадненні бакоў[5].

7 лютага на правах свабоднага агента падпісаў кантракт з «Севастопалем»[6], дзе згуляў да канца сезона ў 6 матчах чэмпіянату, пасля чаго клуб быў расфарміраваны, а Максімаў стаў свабодным агентам.

У кастрычніку 2014 года на правах вольнага агента падпісаў кантракт з данецкім «Алімпікам»[7], аднак ужо ў снежні пакінуў яго, не згуляўшы ніводнага матча.

У лютым 2015 года пасля паспяховага прагляду падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[8]. У складзе жодзінцаў замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы, аднак у ліпені атрымаў траўму, ад якой аднавіўся толькі ў самым канцы сезона 2015. У студзені 2016 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[9].

У жніўні 2016 года перайшоў у мальтыйскі клуб «Пемброўк Атлета», які пакінуў у студзені 2017 года.

З 2018 года пачаў выступаць на аматарскім узроўні ў чэмпіянаце Кіеўскай вобласці за клубы «Музычы» і «Шэўчэнкіўскэ», у 2019—2021 гадах гуляў за «Джуніярс» (Шпыцькы), пасля чаго завяршыў кар’еру.

Міжнародная кар’ера

З 2000 года выклікаўся ў юнацкія зборныя Украіны розных узростаў, у складзе якіх правёў 19 гульняў і адзначыўся 4 забітымі галамі. На працягу 2003—2006 гадоў таксама правёў 15 гульняў за моладзевую зборную. Прымаў удзел у фінальнай частцы моладзевага чэмпіянату Еўропы 2006, па выніках якой зборная Украіны заваявала срэбраныя ўзнагароды, згуляў у 4 з 5 матчаў ўкраінскай каманды на турніры.

Мае ў актыве адзін сыграны матч у складзе нацыянальнай зборнай Украіны — 12 кастрычніка 2005 выйшаў на замену ў таварыскай гульні зборнай супраць нацыянальнай каманды Японіі (перамога 1:0).

Зноскі

  1. Oleksandr Maksymov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. UA-Футбол. “Арсенал” подписал Максимова, выкупил у “Днепра” Мазилу и продлил соглашение с Шоава
  3. “Кривбас” провів дозаявку на чемпіонат - UA-Футбол
  4. Пучков назвал фамилии всех новичков команды - UA-Футбол
  5. А.Максимов покидает Металлург З
  6. Официально: Максимов — игрок Севастополя
  7. Олимпик подписал полузащитника
  8. Двое украинцев стали футболистами “Торпедо-БелАЗ”
  9. Максимов, Сердюк, Прокопчик покинули “Торпедо-БелАЗ”
Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама-3 Кіеў
Катэгорыя·Ігракі ФК Алімпік Данецк
Катэгорыя·Ігракі ФК Севастопаль
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Харкаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Джуніярс Шпыцькы
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама-2 Кіеў
Катэгорыя·Ігракі ФК Металіст-2 Харкаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 лютага
Катэгорыя·Ігракі ФК Металург Запарожжа
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Пемброўк Атлета
Катэгорыя·Ігракі ФК Металіст Харкаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты Украіны
Катэгорыя·Ігракі ФК Крыўбас Крывы Рог
Катэгорыя·Ігракі ФК Харкаў
Катэгорыя·Ігракі зборнай Украіны па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Запарожжы
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Дніпро
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Кіеў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Барысфен-2 Барыспаль