wd wp Пошук:

Аляксандр Акінчыц

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Акінчыц.

Аляксандр Акінчыц (9 лютага 1839, в. Сялец Пружанскага павета, цяпер Бярозаўскі раён (па іншых звестках 28.8.1839, Гродна) — 20 красавіка 1886, Парыж) — медык, публіцыст, мемуарыст.

Біяграфія

У 1856—1861 гадах вучыўся на медыцынскім факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, доктар медыцыны. У 1861 годзе распачаў лекарскую практыку ў Шарашове. Арыштаваны за аказанне медыцынскай дапамогі параненым паўстанцам 1863—1864 гадоў. Асуджаны да 12 гадоў катаргі. На этапе паміж Табольскам і Томскам Акінчыц і яшчэ двое вязняў здолелі схавацца пад імёнамі памерлых ад тыфу ссыльных. Акінчыц застаўся ў Томску пад прозвішчам Малеўскі. На конях і пешшу дабраўся да цэнтральных раёнаў Расіі.

Пры дапамозе расійскіх рэвалюцыйных груп з фальшывым пашпартам у жніўні 1865 года, разам з З. Мінейкам, даехаў да Парыжа. Пачаўся новы, знешне больш спакойны перыяд жыцця. У сувязі з тым, што яго дыплом не прызнаваўся ў Францыі, мусіў прайсці адпаведныя курсы і ў ліпені 1867 года паспяхова здаў экзамен на ступень доктара медыцыны. Займаўся лекарскай практыкай. Як згадваюць сучаснікі, быў адданы ідэі дапамогі церпячым людзям. Актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці эмігранцкіх арганізацый уцекачоў з тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай. Выступаў з публікацыямі ў прэсе. Напісаў мемуары «Успаміны з побыту ў Расіі ў 1863 г.», якія доўгі час захоўваліся ў архіве сям’і, а пасля былі апублікаваны на французскай мове[2].

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Аляксандр Акінчыц — паўстанцкі лекар Архівавана 4 сакавіка 2016. — pruzhany.net (Праверана 27 студзеня 2014)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Імігравалі ў Францыю з Беларусі
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1839 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сяльцы (Бярозаўскі раён)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Памерлі ў Вільпро
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 лютага
Катэгорыя·Выпускнікі МДУ
Катэгорыя·Памерлі ў 1886 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 18 сакавіка
Катэгорыя·Выпускнікі медыцынскага факультэта МДУ
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Памерлі 20 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 19 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бярозаўскім раёне
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі