wd wp Пошук:

Аляксандр Абрамавіч Дракахруст

Аляксандр Абрамавіч Дракахруст (7 лістапада 1923, Масква, РСФСР — 14 лістапада 2008) — расійскі і беларускі журналіст, паэт і перакладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і ваеннаслужачага. У ліпені 1941 прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў салдатам інжынернага батальёна, камандзірам узвода. Удзельнічаў у баях на Паўднёва-Заходнім, Паўднёвым, 2-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах, у штурме Берліна. Скончыў Маскоўскае ваенна-інжынернае вучылішча (1945) і завочна факультэт мовы і літаратуры Хабараўскага педагагічнага інстытута (1962). З 1946 — ваенны журналіст. У 1964—1971 — карэспандэнт газеты Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі «Во славу Родины». Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1961). Быў жанаты, меў сыноў Алега і Юрыя, унука Кірыла.

Творчасць

Дэбютаваў у друку ў 1939 (газета «Молодая гвардия», Адэса). Пісаў на рускай мове. Першы зборнік вершаў «Миру быть на земле!» (1951, Уладзівасток). Аўтар зборнікаў паэзіі «Цвет счастья» (1953, Уладзівасток), «Зарницы над сопками» (1959, Хабараўск), «Сменяет время караулы» (1961, дадатак да часопіса «Советский воин»), «Тревожный ветер» (1964), «Бухта смятенья» (1967), «И нет конца тревогам» (1969), «Мост» (1972), «Мои вы годы — эшелоны» (1975), «Раздорожье» (1979), «Притяжение» (1981, Хабараўск), «Лицо твое» (1982), «Сквозное ранение» (1983), «Дальняя связь» (выбранае, 1983), «Круговорот» (1986), «Исповедь» (1990).

Пераклаў на рускую мову шэраг вершаў і паэм М. Аўрамчыка, А. Астрэйкі, Р. Барадуліна, А. Вялюгіна, С. Гаўрусёва, С. Грахоўскага, А. Грачанікава, Е. Лось і некаторых іншых беларускіх паэтаў. Аўтар кнігі выбраных перакладаў з беларускай мовы «Журавлиная стая» (1988).

Узнагароды

Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі і медалямі.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскага ваеннага інжынернага вучылішча
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 14 лістапада
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Рускамоўныя паэты
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 2008 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 лістапада
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Перакладчыкі на рускую мову