У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Валошын. Аляксандр Іовіч Валошын (нар. 1 студзеня 1922, г. Екацярынаслаў — 22 верасня 1989, Баранавічы) — лётчык-знішчальнік, Герой Савецкага Саюза.
З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны — на фронце. У 1944 годзе над Польшчай на палаючай машыне здзейсніў таран нямецкага самалёта, пасля чаго сам здолеў пасадзіць свой самалёт.
Пасля вайны служыў у войску. З 1972 года — у запасе.
21 сакавіка 1975 года атрымаў званне Ганаровага жыхара горада Баранавічы[1].