wd wp Пошук:

Аляксандр Іванавіч Ціток

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ціток. Аляксандр Іванавіч Ціток (нар. 1967, в. Дворышча, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Скончыў у 1997 годзе Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 2007 годзе Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працоўную дзейнасць пачаў у 1986 годзе ў саўгасе «Судкова» Хойніцкага раёна, у 19882009 гадах працаваў аграномам саўгаса «Прудок» Мазырскага раёна, Мазырскай занальнай дзяржаўнай сортавыпрабавальнай станцыі, узначальваў КДУП «Мазырзелянбуд», Мазырскую сортавыпрабавальную станцыю.

З 2009 года — намеснік, першы намеснік старшыні — начальнік райсельгасхарча Мазырскага райвыканкама, у 20112016 гадах — старшыня Хойніцкага райвыканкама. З верасня 2016 года — начальнік Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

2 красавіка 2019 года прызначаны старшынёй Шклоўскага райвыканкама[1].

Зноскі

  1. Лукашэнка ўзгадніў назначэнне на пасаду старшыні Шклоўскага райвыканкама Аляксандра Цітка 02.04.2019
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хойніцкім раёне
Катэгорыя·Старшыні Хойніцкага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Старшыні Шклоўскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1967 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы