wd wp Пошук:

Аляксандр Іванавіч Усольцаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Усольцаў. Аляксандр Іванавіч Усольцаў (нар. 21 верасня 1961, г. Анжэра-Суджанск, Кемераўская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў у 1984 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут імя Куйбышава (выкладчыкі Б. І. Аглы, А. А. Праваторава, В. І. Сазонаў). Працаваў у 19841989 гадах у праектным інстытуце «Кемеравагарпраект»; з 1989 года ў інстытуце «Гомельпраект».

Член Беларускага саюза архітэктараў з 2000 года.

Творчасць

Асноўныя творчыя працы: ПДП цэнтра г. Анжэра-Суджанска Кемераўскай вобласці (1986, сааўтар С. І. Ковыраў); генеральны план мікрараёна 1а ў тэхнаполісе «Паўночны» ў Маскве (1992, сааўтар С. І. Ковыраў);[1]; праект забудовы п. Навагорск Маскоўскай вобласці (1996—1999, сааўтар В. У. Бельцюкоў, С. І. Ковыраў, Н. М. Барабанава, Л. А. Верхалат[1]); басейн у САК «Сонечны бераг» (20042006); пяціпавярховы жылы дом у 20-м мікрараёне г. Гомеля (20052007); вяслярная база на 30 лодак у г. Калінкавічы Гомельскай вобласці (20062007)[2].

Узнагароды

Узнагароджаны Дыпломам на Рэспубліканскім аглядзе-конкурсе на лепшы архітэктурны твор I ступені ў намінацыі «горадабудаўніцтва» за «Забудову пасёлка Навагорск, г. Хімкі, Маскоўскай вобл.» (1999); Дыпломам лаўрэата ў намінацыі «Грамадскія комплексы, будынкі і збудаванні» за рэалізаваны праект «Плавальны басейн у САК Сонечны бераг» (2005); Дыпломам лаўрэата за рэалізацыю аб’екта «Рэканструкцыя вакзальнага комплексу станцыі Жлобін» (2005).

Зноскі

  1. 1 2 Ковырев Сергей Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.(руск.)
  2. Усольцев Александр Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Новасібірскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кемераўскай вобласці
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў