wd wp Пошук:

Аляксандр Іванавіч Сягоднік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сягоднік. Аляксандр Іванавіч Сягоднік (30 чэрвеня 1956, в. Хілякі, Бераставіцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.

Біяграфія

Нарадзіўся 30 чэрвеня 1956 года ў в. Хілякі Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці.

Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага, настаўнік беларускай мовы і літаратуры; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст дзяржаўнага кіравання.

Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Сушанскай васьмігадовай школы Лепельскага раёна Віцебскай вобласці; арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай работы Матырынскай сярэдняй школы Лепельскага раёна; загадчыкам аддзела адукацыі Лепельскага райвыканкама; інструктарам Віцебскага абкама КПБ; генеральным дырэктарам Віцебскага абласнога аб’яднання па арганізацыі пазашкольнай работы з дзецьмі і падлеткамі; старшынёй Віцебскага абкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі; першым намеснікам начальніка ўпраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама; начальнікам упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. З 2016 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».

Асабістае жыццё

Жанаты, мае дваіх дзяцей.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бераставіцкім раёне