wd wp Пошук:

Аляксандр Іванавіч Снароў

Аляксандр Іванавіч Снароў (1966, Лёзна, Віцебская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Старшыня Шумілінскага райвыканкама з 2015 да гг.

Біяграфія

Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут па спецыяльнасці «ветэрынарыя». З 1984 па 1986 год служыў у радах Савецкай Арміі. У 1989-м працаваў трэнерам-выкладчыкам па лёгкай атлетыцы ДСШ Віцебскага фізкультурна-спартыўнага таварыства прафсаюзаў. З 1993 па 2000 год Аляксандр Снароў працаваў загадчыкам Лёзненскай участковай ветэрынарнай лячэбніцы Віцебскай вобласці, затым на працягу трох гадоў займаў пасаду дырэктара Лёзненскай раённай ветэрынарнай лабараторыі. З 2003 года — намеснік галоўнага ветэрынарнага ўрача раёна па дыягностыцы захворванняў Лёзненскай раённай ветэрынарнай станцыі, а з 2004 года — першы намеснік начальніка ўпраўлення па жывёлагадоўлі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Лёзненскага райвыканкама.

З 2006 па 2011 год Аляксандр Снароў узначальваў сельскагаспадарчы філіял «Кляўцы» камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага унітарнага прадпрыемства «Віцебскаблдарбуд», затым працаваў намеснікам генеральнага дырэктара па жывёлагадоўлі ТАА «Руднянскі жывёлагадоўчы комплекс» у Смаленскай вобласці Расіі. У апошні час займаў пасаду дырэктара камунальнага унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Крынкі» Лёзненскага раёна.

З 24 снежня 2015 да лістапада 2018 гг. старшыня Шумілінскага раённага выканкама.

Крымінальная справа

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лёзне
Катэгорыя·Старшыні Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы