wd wp Пошук:

Аляксандр Іванавіч Рэмер

Аляксандр Іванавіч Рэмер (1856 — ?) — грамадзянскі інжынер і архітэктар часоў Расійскай імперыі[1].

Біяграфія

Адукацыя

Нарадзіўся ў 1856 годзе. Выхоўваўся ў Дынабургскім рэальным вучылішчы(руск.) бел.. У 1876 годзе паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча, па сканчэнні якога ў 1882 годзе атрымаў званне грамадзянскага інжынера і права на чын X класа[1].

Прафесійная дзейнасць

Будынак былога прыюта «Яслі»

Пасля вучобы А. Рэмер быў прызначаны малодшым інжынерам гродзенскага губернскага праўлення. Ён загадваў адведзеным яму раёнам і выконваў розныя тэхнічныя даручэнні, а потым быў пераведзены малодшым архітэктарам у валынскае губернскае праўленне ў 1884 годзе[1]. У гэты час Аляксандр Іванавіч, акрамя звычайных прац па даручаным яму раёне, не раз удзельнічаў у міжнародных камісіях па збудаванні і аднаўленні дзяржаўных памежных знакаў[1].

Прыватная яго дзейнасць заключалася галоўным чынам у складанні чарцяжоў і праектаў, а таксама і ў рамонтных працах[1].

У 1888 годзе Аляксандр Іванавіч быў пераведзены губернскім інжынерам у Волагду. Тут ён па ўласным праекце ўзвёў будынак майстэрняў для малалетніх злачынцаў, перабудаваў пад прытулак «Яслі» ахвяраваны купцом Калеснікавым мураваны будынак[2] і ўдзельнічаў у санітарнай камісіі ў горадзе Волагдзе[3]. Акрамя сваіх прамых абавязкаў, Аляксандр Іванавіч не аднойчы замяшчаў губернскіх саветнікаў і займаў пасаду віцэ-губернатара[1].

Творчасць

У Гродзенскай губерні

Свята-Сафійская царква ў Страдзечы.
Свята-Уладзімірская царква ў Чыжэўшчыне.

На працягу 1882—1884 гадоў ажыццявіў наступныя праекты:

У Валынскай губерні

На працягу 1884—1888 гадоў займаўся наступным:

У Волагдзе

У 1888—1892 гадах ім былі пабудаваны[1]:

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892
  2. 1 2 Александро-Мариинский серебряный приют «ЯСЛИ» (руск.)
  3. Заключение старшего врача Вологодской губернской земской управы Ф. Ф. Ульриха и губернского инженера А. И. Ремера в санитарную комиссию городской управы о необходимости дополнительного замощения мостовых в г. Вологде (руск.)
  4. 1 2 3 Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 76
  5. Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. — С. 291
  6. Историческая справка о Вологодской областной психиатрической больнице (руск.)
  7. Образованная таким образом строительная комиссия поручила непосредственное производство работ гражданскому инженеру Ремеру, и 9 июня 1889 г. в сельце Кувшинове состоялась торжественная закладка новых зданий лечебницы для душевнобольных. (руск.)
  8. 13. Бывший мануфактурный магазин купца Буторова (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1856 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Архітэктары Волагды
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Архітэктары Расіі
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Архітэктары Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты