У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Родзін. Аляксандр Іванавіч Ро́дзін (15 мая 1947, г. Баранавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі мастак.
Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1972 годзе.
Працуе ў галіне жывапісу, графікі. Аўтар твораў «Мегаполіс» (1975), «Міфалагема тысячагоддзя. Нон стоп панарама» (1986—2000), «Двайны стандарт» (1986), «Ноч неапазнаных сутнасцей» (1987), «XXI стагоддзе» (1989—1991), «Пустэльнікі» (1993—1996), «Апакаліпсіс» (1994—1997), «Кругі пазнання» (1996—1997), цыкла «Сіндром Адраджэння» (1996—1997), паліпціха «Стварэнне сусвету» (1999—2001). Творчасці ўласцівы сюррэалістычная манера выканання, графічнасць, дэталізацыя сюжэта, спалучэнне абстрактнасці мыслення і фігуратыўнасці выяў.