wd wp Пошук:

Аляксандр Іванавіч Разганаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Разганаў. Аляксандр Іванавіч Разганаў (6 лютага 1953, в. Прудок, Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія

Нарадзіўся 6 лютага 1953 года ў в. Прудок Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці.

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, вучоны аграном.

Працаваў брыгадзірам паляводчай брыгады ў калгасе «Зара» Слаўгарадскага раёна; начальнікам вытворчага ўчастка аддзялення Рагі; намеснікам старшыні калгаса «Савецкая Беларусь» Слаўгарадскага раёна; намеснікам старшыні, старшынёй калгаса «Зара» Слаўгарадскага раёна; намеснікам старшыні па пытаннях раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта; старшынёй Магілёўскага раённага выканаўчага камітэта.

З’яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага і чацвёртага скліканняў, быў намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па аграрных пытаннях.

Выбіраўся дэпутатам Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскай эканамічнай супольнасці, членам Камісіі па аграпрамысловай палітыцы, прыродакарыстанні і экалогіі.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскай эканамічнай супольнасці, ордэнам свяціцеля Кірылы Тураўскага. Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё

Жанаты, мае дзвюх дачок.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 лютага
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Старшыні Магілёўскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слаўгарадскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Прудку (Слаўгарадскі раён)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі