wd wp Пошук:

Аляксандр Іванавіч Маркевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Маркевіч. Аляксандр Іванавіч Маркевіч (нар. 9 мая 1968, Шчучын Гродзенскай вобласці) — беларускі ваенны і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Палкоўнік.

Біяграфія

Скончыў Ленінградскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча СПА імя Ю. У. Андропава, Маскоўскую дзяржаўную юрыдычную акадэмію, Пагранічную акадэмію ФСБ Расійскай Федэрацыі.

Праходзіў ваенную службу на пасадах намесніка камандзіра роты, камандзіра роты, інжынера аддзела вайсковай часці 1725 (г. Нагінск), намесніка камандзіра вайсковай часці 1234 (г. Ліда), першага намесніка камандзіра — начальніка аператыўнага ўпраўлення вайсковай часці 2034 (г. Полацк), намесніка начальніка першага ўпраўлення — начальніка першага аддзела галоўнага аператыўнага ўпраўлення Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь, начальніка Смаргонскай пагранічнай групы.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага і сёмага склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» I, II і III ступені, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі

  1. Маркевіч Аляксандр Іванавіч
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 мая
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
Катэгорыя·Ваенныя Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 1 ступені
Катэгорыя·Выпускнікі МДЮА
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1968 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі Ленінградскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча проціпаветранай абароны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шчучыне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 2 ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 3 ступені