wd wp Пошук:

Аляксандр Іванавіч Грыўцоў

Аляксандр Іванавіч Грыўцоў (15 красавіка 1914 — 18 лютага 1944) — чырвонаармеец Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Аляксандр Грыўцоў нарадзіўся 15 красавіка 1914 года ў вёсцы Лешчына Плата (цяпер — Галалобаўка Сонцаўскага раёна Курскай вобласці Расіі) у сям’і селяніна. Скончыў сем класаў школы, працаваў кіроўцам аўтабазы. У 1941 годзе Грыўцоў быў прызваны на службу ў Рабоча-Сялянскую Чырвоную Армію. З чэрвеня таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да лютага 1944 года чырвонаармеец Аляксандр Грыўцоў быў шафёрам 504-га лёгкага артылерыйскага палка 65-й лёгкай артылерыйскай брыгады 18-й артылерыйскай дывізіі 3-га артылерыйскага корпуса прарыву 2-й ударнай арміі Ленінградскага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Эстонскай ССР.

11 лютага 1944 года падчас фарсіравання Нарвы ў раёне вёскі Доўгая Ніва Сланцаўскага раёна Ленінградскай вобласці Грыўцоў здолеў без страт пераправіць матэрыяльную частку падраздзялення на заходні бераг. 18 лютага ён загінуў, дастаўляючы боепрыпасы і харчаванне дывізіёну, які трапіў у акружэнне. Пахаваны ў пасёлку Сінімяэ Эстоніі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 лiпеня 1944 г. «узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» чырвонаармеец Аляксандр Грыўцоў пасмяротна быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнам Леніна і медалямі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 красавіка
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі 18 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя ў Эстоніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Эстоніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў