wd wp Пошук:

Аляксандра Яўгенаўна Дзятлава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзятлава (значэнні). Аляксандра Яўгенаўна Дзя́тлава (25 чэрвеня 1954, Алматы) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2020)[1].

Біяграфія

Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1976 годзе, з 1979 года выкладае ў Беларускай акадэміі мастацтваў.

Творчасць

«Дутыя аўтарытэты». 1996

Выканала дэкаратыўныя рэльефы «Поры года» (1980), «Мінск» (1981), гарэльеф «Дабравешчанне» (1984) для Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, дэкаратыўную пластыку і свяцільні «Матылькі ўначы» (1995) для каледжа ў г. Ніжнявартаўск (Расія), для Наваполацкага Дома сямейных урачыстасцей (1997) і інш. Аўтар дэкаратыўнай пластыкі — трыпціх «Світанак», «Поўдзень», «Змярканне» (1978); «Капрычыо» (1981), «Рэха» (1983), «Гербарый» (1990), «Дутыя аўтарытэты» (1996), серый «Поўня» (19881996), «Фармацыя» (1991), серый дэкаратыўных ваз «Птушкі», «Архідэі» і інш. Творчасці ўласцівы сімвалізм, асацыяцыі; максімальная выразнасць дасягаецца за кошт выкарыстання прыроднай фактуры і якасцей пластычных матэрыялаў.

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 2020 г. № 464 «Аб узнагароджанні»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Алма-Аце
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў