wd wp Пошук:

Аляксандра Платонаўна Усава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Усава. Аляксандра Платонаўна Усава (18981965) — савецкая вучоная ў галіне педагогікі, спецыяліст па дашкольным выхаванні, заснавальніца сучаснай дыдактыкі дзіцячага сада, доктар педагагічных навук (1959), прафесар (1960), член-карэспандэнт АПН СССР (1950).

Біяграфія

Нарадзілася 30 кастрычніка 1898 года ў прыіску Надзеждзінскім Іркуцкай губерні.

З 1921 года пачала педагагічную дзейнасць — настаўнікам у Іркуцкай пачатковай школе.

У 1926 годзе пасля заканчэння Ленінградскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. І. Герцэна была пакінута працаваць у інстытуце ў якасці выкладчыка. З 1932 па 1941 гады — загадчык кафедры дашкольнай педагогікі ЛДПІ. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны падчас блакады Ленінграда удзельнічала ў эвакуацыі дзяцей[2].

З 1942 па 1945 гады загадвала Цэнтральным навукова-метадычным кабінетам па дашкольным выхаванні Міністэрства асветы РСФСР. З 1945 года працавала ў НДІ тэорыі і гісторыі педагогікі АПН РСФСР, з 1960 года — НДІ дашкольнага выхавання АПН СССР[2].

У 1940 абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Да пытання аб ролі творчай гульні ў выхаванні дзіцяці дашкольніка», У 1959 годзе — доктарскую дысертацыю. У 1960 годзе А. П. Усавай прысвоена званне прафесара. У 1950 годзе а. П. Усава была абраная членам-карэспандэнтам АПН СССР.

А. П. Усава распрацоўвала тэарэтычныя асновы навучання дзяцей дашкольнага ўзросту ва ўмовах дзіцячага сада і сям’і, даследавала шляхі аптымізацыі падрыхтоўкі дзяцей да паступлення ў школу. А. П. Усавай закладзены асновы псіхолага-педагагічнай канцэпцыі гатоўнасці да школьнага навучання, яна ўнесла значны ўклад у даследаванне праблемы дзіцячай гульні, зместу, формаў і метадаў навучання ў дзіцячым садзе. Вынікі гэтых даследаванняў знайшлі ўвасабленне ў праграмах выхавання ў дашкольных установах СССР. Шэраг работ А. П. Усавай прысвечаны распрацоўцы прынцыпаў сэнсарнага выхавання ў дзіцячым садзе, выкарыстанні народнай творчасці ў выхаванні дашкольнікаў[2].

А. П. Усава была старшынёй аб’яднанай камісіі АПН СССР па распрацоўцы комплекснай праграмы выхаваўчай работы з дзецьмі ад ранняга ўзросту да паступлення ў школу. Вынікам працы гэтай камісіі з’явілася «Праграма выхавання ў дзіцячым садзе» якая была выдадзена ў 1963 годзе[2].

Памерла 16 ліпеня 1965 года ў Маскве.

Зноскі

  1. 1 2 3 http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-SEK-1173024&strq=l_siz=20
  2. 1 2 3 4 Александра Платоновна Усова (нявызн.). Библиографическая энциклопедия: образование, наука и культура. Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2020. Праверана 19 сакавіка 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1965 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іркуцкай губерні
Катэгорыя·Дактары педагагічных навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Педагогі Расіі
Катэгорыя·Выкладчыкі Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 16 ліпеня
Катэгорыя·Педагогі СССР
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АПН СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве