wd wp Пошук:

Аляксандра Аляксандраўна Белінг

Аляксандра Аляксандраўна Белінг, сцэнічны псеўданім Сандра Белінг (1864 (1880?) — 1958, Бейрут, Ліванская Рэспубліка) — вядомая руская оперная і эстрадная спявачка (сапрана), майстар мастацкай лялькі[1].

Біяграфія

У Расійскай імперыі і СССР

Дакладнае месца і дата нараджэння невядомыя. Прафесійная оперная спявачка. Аўстрыйскі кампазітар Арнольд Шонберг, пазнаёміўшыся з А. А. Белінг у 1912 годзе ў Санкт-Пецярбургу, прапанаваў ёй выканаць галоўную партыю ў прэм’еры яго опуса «Erwartung(англ.) бел.» («Чаканне», монадрама для сапрана і аркестра, 1909). Гэтым планам не наканавана было спраўдзіцца, аднак, перапіска А. А. Белінг і Шонберга працягвалася да 1931 года[1].

Мужам Сандры Белінг быў дырыжор і канцэртмайстар Эраст Яўстаф’евіч Белінг. У 1913 — малодшы капельмайстар прыдворнага аркестра. Пасля 1917 — дырыжор Петраградскага Дзяржаўнага аркестра(руск.) бел.. У 1920 годзе па рэкамэндацыі А. В. Луначарскага пераехаў у Віцебск, дзе кіраваў у губерні МУЗА (Музычны аддзел Наркамасветы), з’яўляўся дырэктарам Народнай кансерваторыі.

Сандра Белінг часта выступала з канцэртамі (у дуэце з мужам), у тым ліку ў Смаленску, Полацку, Оршы, займалася ў Віцебскай і Магілёўскай губернях запісам народных песень[2]. У 1921 (1922?) сям’я вярнулася ў Петраград. Эраст Белінг зарабляў, дырыжыруючы аркестрам перад сеансамі ў кінатэатрах. У 1926 годзе Белінгі вырашыліся на ўцёкі з Савецкага Саюза. Праз Іран яны перабраліся ў Дамаск[1].

У Сірыі і Ліване

У Дамаску А. А. Белінг вучыла багатых дам ствараць мастацкія лялькі, яе муж даваў прыватныя ўрокі музыкі, дачка Тамара выкладала балет. Пасля адкрыла майстэрню па вырабе мастацкіх лялек «Баранэса Белінг» («Baronne Belling»)[1].

Да 1951 Белінгі ў Бейруце, дзе Э. Я. Белінг выкладаў фартэпіяна і кампазіцыю. Адным з яго вучняў быў ліванскі кампазітар і піяніст армянскага паходжання Богас Гелалян (Boghos Gelalian, 1927—2011). А. А. Белінг працягнула выраб лялек.

Памерла ў Бейруце ў 1958 годзе[1].

Вытворчасць лялек

Неўзабаве лялькі ручной працы «Баранэса Белінг» набылі вялікую папулярнасць сярод мясцовай багатай публікі і турыстаў. Найбольшую вядомасць атрымалі лялькі ў традыцыйных і нацыянальных касцюмах Сірыі (гарадскія і сельскія жыхары, арабы, бедуіны, чаркесы і г.д.). Вопратку і ўпрыгажэнні для іх выраблялі майстрыхі-арабкі з мясцовых матэрыялаў, сапраўды выконваючы традыцыйны крой, арнамент гафту і каляровую гаму. Не толькі адзенне, але і аксесуары (кольцы, бранзалеты, абутак, галаўныя ўборы і да т.п.) сапраўды адпавядалі характару касцюма. Вядомыя таксама парныя лялькі і сюжэтныя групы лялек у інтэр’ерах (т. зв. tableau) з мэбляй, дыванамі, посудам і да т. п[1].

Лялькі майстэрні экспартаваліся сірыйскай кампаніяй «Arounani Brothers of Damascus», амерыканскімі «Kimport Doll Company» і «Krug International Doll House». Высока цэняцца калекцыянерамі. Дзве шматфігурныя сюжэтныя кампазіцыі «Прадавец тканін і пакупніца» і «Жанчыны, якія размясціліся на дыване» (OIM A35694) захоўваюцца ў зборы Інстытута ўсходазнаўства Чыкагскага ўніверсітэта(англ.) бел. ў ЗША[1].

Мемуары

Апублікавала ўспаміны аб сустрэчах з Г. А. Вырубавай(руск.) бел. і Р. Распуціным[1][3].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 БЕЛЛИНГ (урожд. Невтонова) Александра Александровна (руск.)
  2. Женщины на краю Европы / Под ред. Е. Гаповой. — Мн.: ЕГУ, 2003. — 436 с., С. 125—126.
  3. Из недавнего прошлого : [встречи с Григорием Распутиным]. Петроград, 1917. 54 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Бейруце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Сапрана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Лялькі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1864 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1880 годзе
Катэгорыя·Фалькларысты Расіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Фалькларысты Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1958 годзе
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі Расійскай імперыі