wd wp Пошук:

Аляксандар Чэферын

Аляксандар Чэферын (славенск.: Aleksander Čeferin; нар. 13 кастрычніка 1967 года, Любляна, СФРЮ) — славенскі юрыст і спартыўны функцыянер, 7-ы прэзідэнт УЕФА (з 14 верасня 2016 года).

Кар’ера

Аляксандар Чэферын атрымаў вышэйшую адукацыю ў вобласці юрыспрудэнцыі ў Люблянскім універсітэце. Затым працаваў у сямейнай адвакацкай канторы, дзе праявіў цікавасць да абароны правоў прафесійных спартсменаў і спартыўных клубаў. Пазней прыняў у свайго бацькі бразды праўлення і стаў дырэктарам фірмы.

Кіраўніцкая дзейнасць

Дзейнасць у славенскім футболе пачалася ў 2005 году, калі ён стаў супрацоўнічаць з праўленнем клуба «Ліція», аднаго з вядучых футзальных клубаў Славеніі. З 2005 года — член выканкама любіцельскай каманды «Любляна Лоерс», з 2006 па 2011 год — сябра праўлення люблянскай «Алімпіі».

З 2011 года — прэзідэнт Футбольнага саюзу Славеніі, у лютым 2015 года пераабраны на другі тэрмін. Таксама з 2011 па 2016 год — віцэ-старшыня Юрыдычнага камітэта УЕФА.

Прэзідэнт УЕФА

14 верасня 2016 года абраны 7-м Прэзідэнтам УЕФА. Яго кандыдатура набрала 42 галасы з 55 магчымых.[4] Аўтаматычна Чэферын стаў віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА).

У красавіку 2017 года УЕФА зацвердзіў шэраг прапанаваных Чэферынам мер у вобласці добрасумленнага ўпраўлення, уключаючы абмежаванне максімальнага тэрміну паўнамоцтваў прэзідэнта УЕФА і членаў выканкама УЕФА, а таксама ўмова, што кандыдаты на месца ў выканкаме УЕФА павінны займаць актыўны пост у сваіх асацыяцыях (прэзідэнт, віцэ-прэзідэнт, генеральны сакратар ці выканаўчы дырэктар).

Чэферын ставіць задачу развіць поспех уведзенай ў 2009 году сістэмы фінансавага «фэйр-плэй» УЕФА.

Асабовае жыццё

Валодае славенскай, англійскай і італьянскай мовамі. Жанаты, мае трох дзяцей.

Зноскі

  1. Aleksander Čeferin // https://pantheon.world/profile/person/Aleksander_Čeferin Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Aleksander Čeferin // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. 1 2 https://uefafoundation.org/tag/biography/ Праверана 25 красавіка 2021.
  4. Александер Чеферин избран президентом УЕФА Архівавана 5 чэрвеня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Любляне
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1967 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 4 ступені
Катэгорыя·Прэзідэнты УЕФА
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Выпускнікі Люблянскага ўніверсітэта