wd wp Пошук:

Альянс юных патрыётаў за нацыянальны ўздым

Альянс юных патрыётаў за нацыянальны ўздым (фр.: Alliance des jeunes patriotes pour le sursaut national), таксама Маладыя патрыёты (фр.: Jeunes patriotes) — ультранацыяналістычны рух у Кот-д’Івуары, саюзны левацэнтрысткай партыі «Івуарыйскі народны фронт»[1][2][3][4].

У арганізацыю прымаюцца асобы ва ўзросце да 25 гадоў, у тым ліку прадстаўнікі івуарыйскай дыяспары за мяжой.

Стварэнне

Рух створаны 26 верасня 2002 года, праз тыдзень пасля пачатку Першай Івуарыйскай вайны, Шарлем Б’е-Гудэ, які ў сувязі з грамадзянскай вайной тэрмінова вярнуўся на радзіму з Манчэстэра.

Альянс аб’яднаў некалькі моладзевых арганізацый, у тым ліку:

Некаторыя з членаў руху ў мінулым ўдзельнічалі ў звяржэнні генерала Робэра Геі, які спрабаваў сфабрыкаваць вынікі прэзідэнцкіх выбараў 2000 года. Першапачаткова арганізацыя атрымала дапамогу ад міністра абароны Моіса Ліда Куасі.

У пачатку 2003 года да «Маладых патрыётаў» далучыліся Калектыў патрыятычных жаночых рухаў, Варты свету (жаночая арганізацыя, у якой складаліся дзяўчыны ва ўзросце ад 15 да 23 гадоў) і Прафесійныя патрыятычныя гурткі. Арганізацыя атрымала свойго пасярэдніка ў сувязях з івуарыйскім урадам у асобе начальніка Генеральнага штаба Куё Тэа Нарцыса.

Кіраўніцтва

У штаб Альянсу, акрамя Шарля Б’е-Гудэ, увайшлі Жан-Ів Дыбоп’е[5], Рычард Дакуры, Ідрыс Уатара, Ахуа Сталоне, Сейду Коне и Цьеры Легрэ.

Ідэалогія

Ідэалогія «Маладых патрыётаў» і блізкіх плыняў грунтуецца на наступных прынцыпах:

Дзейнасць

У ходзе ваенных канфліктаў 2002—2007 і 2010—2011 гадоў арганізацыя выступала на баку прэзідэнта Ларана Гбагбо. «Маладыя патрыёты» правялі шэраг антыпаўстанцкіх дэманстрацый. Толькі за першы паўгода свайго існавання рух правёў чатыры буйныя акцыі (2 кастрычніка, 2 снежня 2002-га і 18 студзеня, 1 лютага 2003-га). У чэрвені 2004 года члены Альянсу арганізавалі забастоўку перад базай 43-га батальёна марской пяхоты УС Францыі, пратэстую супраць прысутнасці ў краіне замежных войскаў і дзейнасці групоўкі «Новая сіла». У лістападзе таго ж года, на фоне французска-івуарскага канфлікту зладзілі пагромы ў кварталах, дзе жылі замежнікі, і ўступілі ў некалькі сутычак з французскай арміяй[6].

У ходзе Другой Івуарыйскай вайны арганізацыя здзейсніла шэраг злачынстваў і нават парушыла свой прынцып аб строгім захаванні Канстытуцыі. Лідар Шарль Б’е-Гудэ нават трапіў на лаву падсудных Міжнароднага крымінальнага суду, але быў апраўданы[7].

Зноскі

  1. Côte d’Ivoire : Les forces de Laurent Gbagbo ont commis des crimes contre l’humanité - Human Rights Watch
  2. Côte d’Ivoire : Les forces de sécurité et les milices mènent une campagne de violence organisée - Human Rights Watch Архівавана 13 снежня 2013.
  3. Des ONG dénoncent les exactions en Côte d’Ivoire - Le Monde
  4. Côte d’Ivoire : fin de règne pour la Fesci
  5. Slogan issu d’un discours de mobilisation prononcé le 2 janvier 2003, place de la République à Abidjan. - 20 heures, le journal de France 2 : émission du 7 novembre 2004
  6. http://www.ivoirealites.net/verites/articles.php?num=448(недаступная+спасылка)
  7. Côte d’Ivoire. Retour sur six mois de violences post-électorales. Résumé - Amnesty International Архівавана 25 кастрычніка 2012.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 2002 годзе
Катэгорыя·Нацыяналістычныя арганізацыі
Катэгорыя·Ваенна-палітычны крызіс у Кот-д’Івуары