wd wp Пошук:

Альшэўскі летапіс

Альшэўскі летапіс - помнік беларуска-літоўскага летапісання XVI ст.; спіс пашыранай рэдакцыі «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», перакладзены на польскую мову, аналагічны тэксту Кракаўскага (на польскай мове) і Румянцаўскага спісаў (Румянцаўскі летапіс). У XIX ст. захоўваўся ў бібліятэцы А.Хамінскага ў маёнтку Альшэва (ад яго і назва) каля Нарачы (Мядзельскі раён); цяпер зберагаецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Польшчы. Датуецца 1550 г. У Альшэўскім летапісе пададзена гісторыя ВКЛ ад легендарнага князя Палемона да сярэдзіны XV ст. Найбольш падрабязна асветлены перыяд княжання Вітаўта, выкладзены паводле «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх». У канцы летапісу змешчана «хронічка» – збор кароткіх датаваных звестак за 13071535 гг. У рукапісе змешчаны польскіпераклад Статут ВКЛ 1529 г. Альшэўскі летапіс – самы ранні пераклад на польскую мову беларуска-літоўскага летапісу.

Публікацыі

Спасылкi

Альшэўскi рукапic Архівавана 16 лютага 2016.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Беларуска-літоўскія летапісы