wd wp Пошук:

Альфрэд Этэлінг

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Альфрэд. Альфрэд Этэлінг (англ.: Alfred Atheling; пам. 1036) — адзін з сыноў англасаксонскага караля Этэльрэда II, забіты падчас барацьбы за ўладу пасля смерці Кнуда Вялікага.

Біяграфія

Альфрэд быў малодшым сынам Этэльрэда II, караля Англіі, і Эмы Нармандскай, дачкі Рычарда I, герцага Нармандыі.

Уварванне дацкага караля Свена I у Англію ў 1013 г. і яе заваяванне вікінгамі вымусіла Этэльрэда II і яго сям’ю бегчы ў Нармандыю. Пасля смерці бацькі ў 1016 г. Альфрэд разам са сваім старэйшым братам Эдуардам выхоўваліся пры двары нармандскага герцага Рычарда II, брата іх маці, у той час як у Англіі правіл Кнуд Вялікі, сын Свена. Браты захоўвалі прэтэнзіі на англійскі прастол, але пры жыцці Кнуда шанцаў на вяртанне на радзіму ў іх не было, паколькі дзейнічаў дацка-нармандскі саюз, падмацаваны шлюбам Кнуда і Эмы Нармандскай.

Пасля смерці караля Кнуда, у 1036 г. Альфрэд адправіўся ў Англію, магчыма, жадаючы наведаць сваю маці, якая пражывала ў Вінчэстэры. Аднак уладу ў краіне да гэтага часу захапіў незаконнанароджаны сын Кнуда Гаральд Заячая Лапа. Яго прыхільнікі на чале з Годвін, эрлам Уэсэкса, арыштавалі Альфрэда і забілі яго спадарожнікаў. Этэлінг быў жорстка аслеплены і неўзабаве сканаў ад ран. Смерць Альфрэда выклікала абурэнне як герцага Нармандыі, так і караля Даніі Хардэкнуда, які даводзіўся адзінакроўным братам Альфрэду. Апошні арганізаваў уварванне ў Англію і ў 1040 г. стаў новым англійскім каралём.

Удзел эрла Годвіна ў паланенні і наступнай смерці Альфрэда Этэлінга ў далейшым паслужыла адной з прычын яго падзення ў 1051 г., калі на прастол Англіі ўзышоў старэйшы брат Альфрэда Эдуард Спаведнік.

Зноскі

  1. 1 2 https://www.findagrave.com/memorial/9201882
  2. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  3. 1 2 Kindred Britain

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі 5 лютага
Катэгорыя·Уэсекская дынастыя
Катэгорыя·Англасаксонскі перыяд
Катэгорыя·Памерлі ў Кембрыджшыры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Англіі
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Сілком аслепленыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Уэсекская дынастыя
Катэгорыя·Памерлі ў 1036 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1037 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1012 годзе