wd wp Пошук:

Альфрэда Дуальдэ

Альфрэда Дуальдэ Васкес (ісп.: Alfredo Duhalde, 30 чэрвеня 1898, Сант’яга, Чылі — 10 красавіка 1985) — чылійскі палітык.

Пасля смерці прэзідэнта Хуана Антоніа Рыяса Маралеса быў непрацяглы час віцэ-прэзідэнтам Чылі з 27 чэрвеня па 17 кастрычніка 1946 года, з кароткім інтэрвалам з 3 па 13 жніўня.

Займаючы пасаду міністра ўнутраных спраў пры прэзідэнце Хуане Антоніа Рыясе, Дуальдэ 17 студзеня 1946 года дэ-факта ўзначаліў урад, у сувязі з сур’ёзнымі праблемамі са здароўем прэзідэнта. Рыяс памёр 27 чэрвеня, Дуальдэ як віцэ-прэзідэнт кіраваў Чылі да новых прэзідэнцкіх выбараў. Дуальдэ сышоў у адстаўку 17 кастрычніка 1946 года.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сант’яга
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чылі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Прэзідэнты Чылі
Катэгорыя·Памерлі ў 1985 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў Сант’яга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Памерлі 10 красавіка