У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лаўрыновіч. Альфонс Браніслававіч Лаўрыновіч (18 чэрвеня 1932, г. Паставы Віцебскай вобласці — 2007) — беларускі ўрач, Заслужаны ўрач БССР.
Скончыў Пастаўскую СШ (1951). Пасля заканчэння Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (1957) быў накіраваны на работу ў Гальшанскую ўчастковую бальніцу, у якой працаваў галоўным урачом да 2003 года.
Унёс вялікі ўклад у развіццё медыцыны на сяле ў 1960—1990-х гадах ХХ стагоддзя.
Ганараваны знакамі «Выдатнік санітарнай абароны СССР», «Выдатнік аховы здароўя», «Ганаровы донар СССР», медалём «За доблесную працу ў адзнаменаванне 100-годдзя з дня народзін У. І. Леніна» і імя М. І. Пірагова[1].
У 1978 годзе прысвоена ганаровае званне «Заслужаны ўрач БССР».