wd wp Пошук:

Альфонса Тафт

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тафт.

Альфонса Тафт (англ.: Alphonso Taft; 5 лістапада 1810 — 21 мая 1891) — амерыканскі дзяржаўны дзеяч, ваенны міністр ЗША (1876), генеральны пракурор ЗША (1876—1877), бацька 27-га прэзідэнта ЗША Уільяма Говарда Тафта.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Тоуншэндзе (штат Вермонт). Скончыў ў 1833 годзе Ельскі каледж, дзе са сваім аднакурснікам Уільямам Гантынгтанам Расэлам арганізаваў тайнае таварыства Чэрап і косці. У 1835—1837 гадах быў настаўнікам у Ельскім ўніверсітэце. Скончыў Школу права Ельскага ўніверсітэта. У 1838 годзе прыняты ў калегію адвакатаў у штаце Канектыкут. У 1839 годзе пераяжджае ў Цынцынаці (штат Агаё). Быў членам гарадскога савета Цынцынаці, членам апякунскіх саветаў універсітэта Цынцынаці і Ельскага ўніверсітэта.

У 1866—1872 гадах быў членам Вярхоўнага суда Цынцынаці, пасля займаўся адвакацкай практыкай. У перыяд прэзідэнцтва Уліса Гранта уваходзіў ва ўрад. У 1876 годзе быў ваенным міністрам ЗША, у 1876—1877 гадах — генеральным пракурорам ЗША.

У 1879 годзе ўдзельнічаў у выбарах на пасаду губернатара штата Агаё, але прайграў Чарлзу Фостэру.

У 1880-х гадах знаходзіўся на дыпламатычнай службе. У 1882—1884 гадах быў паслом ЗША ў Аўстра-Венгрыі, у 1884—1885 гадах паслом ЗША ў Расіі.

Зноскі

  1. 1 2 Alphonso Taft // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Alphonso Taft // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  4. 1 2 3 Lundy D. R. The Peerage
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1810 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1891 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Агая
Катэгорыя·Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Генеральныя пракуроры ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Сан-Дыега
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вермонце
Катэгорыя·Памерлі 21 мая
Катэгорыя·Члены Рэспубліканскай партыі ЗША
Катэгорыя·Палітыкі ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ваенныя міністры ЗША
Катэгорыя·Паслы ЗША ў Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 лістапада