wd wp Пошук:

Альжбета Радзівіл з Астрожскіх

Альжбета Сафія Пелагея Астрожская, у першым шлюбе Кішка, у другім Радзівіл (каля 1560 — 1599) — дачка Канстанціна-Васіля Астрожскага.

Біяграфія

Паходжанне

Дачка дзяржаўнага і ваеннага дзеяча Рэчы Паспалітай, украінскага праваслаўнага магната Канстанціна-Васіля Астрожскага (15261608) і яго жонкі Соф’і(англ.) бел. з Тарноўскіх (15341571). Мела трох братоў (Януша, Канстанціна(руск.) бел. і Аляксандра) і сястру Кацярыну(укр.) бел..

Сям’я

Да 1575 года пабраліся шлюбам з Янам Станіслававічам Кішкам. Шлюб быў бяздзетным[1]. 26 ліпеня 1592 Ян памёр.

Пасля смерці мужа стала чацвёртай жонкай Крыштафа Радзівіла Пяруна[2]. Другі шлюб таксама быў бяздзетным. Хрышчоная паводле праваслаўнага абраду, Альжбета завяшчала пахаваць сябе ў касцёле Святога Станіслава ў Вільні, чаму процідзейнічалі каталіцкія духоўнікі. Пасля шлюбу не пагадзілася перадаць права кіравання маёнткамі мужу, з-за чаго яны ў 1596—1597 гадах часта канфліктавалі. Праўдападобна, была пахавана ў 1600 годзе ў праваслаўнай царкве Слуцка[3].

Зноскі

  1. Tazbir J. Kiszka Jan h. Dąmbrowa (zm. 1592) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1966—1967. — T. ХII/4, zeszyt …. — S. 508. (польск.)
  2. Яго другой жонкай была родная сястра(англ.) бел. Альжбеты
  3. Lulewicz H. Radziwiłł Krzysztof zwany Piorunem h. Trąby (1547—1603)… — S. 274—275.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Жанчыны Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Астрожскія
Катэгорыя·Астрожскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1599 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1560 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Радзівілы