wd wp Пошук:

Альжбета Мацільда Патоцкая

Альжбета Мацільда Патоцкая, народжаная Радзівіл (1 лістапада 1861, Берлін — 13 мая 1950, Лазана) — дачка нясвіжскага і клецкага ардыната Антонія Вільгельма Радзівіла.

Біяграфія

Паходжанне

Партрэт сясцёр Альжбеты і Алены Радзівіл. Ганс Макарт, пачатак 1880-х гг.

Дачка нясвіжскага(бел. (тар.)) бел. і клецкага ардыната Антонія Вільгельма Радзівіла (18331904) і яго жонкі Марыі дэ Кастэлян. Мела братоў Ежы Фрыдэрыка(бел. (тар.)) бел. і Станіслава і сястру Алену.

Ад бацькі атрымала ў спадчыну 600 тысяч марак, як было агаворана ў яе шлюбным кантракце. Грошы гэтыя павінны былі брацца з таго капіталу, што захоўваўся ў дэпо фірмы братоў Шыклер.

Сям’я

16 чэрвеня 1885 года ў Берліне пабраліся шлюбам з ардынатарам ланьцуцкім Раманам Патоцкім(польск.) бел.. Іх вяселле адбылося ў Берліне. Альжбета была сяброўкай імператрыцы Аўгусты(руск.) бел.. Імператара Вільгельма I Гогенцолерна прадстаўляў на вяселлі яго сын Фрыдрых Вільгельм з жонкай Вікторыяй(руск.) бел., якая была дачкой англійскай каралевы Вікторыі. Такім чынам, праз гэты шлюб Раман Патоцкі стаў уладальнікам самай вялікай уласнасці ў Галіцыі і атрымаў сувязь з амаль усімі пануючымі дамамі Еўропы.

У шлюбе нарадзіліся двое дзяцей:

Зноскі

  1. 1 2 Lundy D. R. Princess Elizabeth Radziwill // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Радзівілы
Катэгорыя·Памерлі ў Лазане
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1861 годзе
Катэгорыя·Радзівілы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Памерлі ў 1950 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Берліне
Катэгорыя·Памерлі 13 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Патоцкія
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 лістапада