wd wp Пошук:

Альбярцінская суконная памешчыцкая фабрыка

Альбярцінская суконная памешчыцкая фабрыка — прадпрыемства, якое працавала ў 1813—1905 гг. у былым маёнтку Альба Слонімскага павета (зараз г. Слонім).

Сярэбраныя медалі Варшаўскай выстаўкі (1857) і Усерасійскай прамысловай выстаўкі (1882) за высокую якасць сукна, драпу, трыко, корту, фланэлі і інш.

Рухавікі спачатку вадзяныя, потым паравыя (1896). Абсталяванне складалася з ручных і механічных ткацкіх станкоў, часальных і прадзільных машын. Простую воўну куплялі ў мястэчку Косава, мерыносавую — у Расіі, фарбавальныя матэрыялы — за мяжой. Пры фабрыцы было вучылішча падрыхтоўкі рабочых.

Працавалі 503 рабочых (1858), аб’ём прадукцыі 128 тыс. аршынаў коштам (ацэнка) 255 тыс. руб. (1879). Рабочы дзень доўжыўся 12 гадзін потым быў трохі скарочаны.

Вясной 1876 года 400 рабочых удзельнічалі ў стачцы з патрабаваннем палепшыць матэрыяльнае становішча.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·1813 год у Беларусі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1813 годзе
Катэгорыя·Слонім
Катэгорыя·Эканоміка Слонімскага раёна
Катэгорыя·Колішнія прадпрыемствы Гродзенскай вобласці
Катэгорыя·Зніклі ў 1905 годзе