Альбрэхт Адам (16 красавіка 1786, Нёрдлінген — 28 жніўня 1862, Мюнхен) — нямецкі мастак.
Сын кандытэра; маючы мэту стаць мастацтвазанаўцам пасяліўся ў Мюнхене ў 1807 годзе. Удзельнічаў у паходзе супраць Аўстрыі і служыў у войску віцэ-караля Італіі — Яўгенія. Прымаў удзел у французка-рускай вайне 1812 года. Пасля сканчэння вайны намаляваў альбом на 85 аркушаў, сцэны з перажытага на вайне і вялікія карціны біваў у якіх удзельнічаў.
Сярод яго прац шмат звязаных з Беларуссю — «Пераправа праз Нёман у Пілоні. 30 ліпеня 1812 г.», «галоўная кватэра ў Сідараўцы», «Кавалерыя ў Астроўна», «На дарозе Бешанковічы-Астроўна», «Бітва ля Астроўна», «На дарозе ля Віцебска», «Пераправа праз Дзвіну»…
Пасля выдаў альбом выдатных літаграфій «Voyage pittoresque militaire». Значную частку яго лепшых твораў 1817—24 набыў кароль баварскі Максім I. У 1829 быў у Штутгарце і маляваў толькі арабскіх каней..
У 1848 і 1849 удзельнічаў у паходзе на Сардзінію, разам з сынам Яўгенам, і стварыў альбом успамінаў «Erinnerungen an die Feidzüge der österr. Armee in Italien in den J. 1848 u. 1849» (Мюнхен, 1850 г.). Яго апошняя і самая вялікая карціна — «Бітва пад Царндорфам» на тэму Царндорфскай бітвы пад час «Сямігадовай вайны».
Яго брат Генры і сыны Бена, Яўген і Франц таксама былі мастакамі.