wd wp Пошук:

Альбрэхт Адам

Альбрэхт Адам (16 красавіка 1786, Нёрдлінген28 жніўня 1862, Мюнхен) — нямецкі мастак.

Сын кандытэра; маючы мэту стаць мастацтвазанаўцам пасяліўся ў Мюнхене ў 1807 годзе. Удзельнічаў у паходзе супраць Аўстрыі і служыў у войску віцэ-караля Італіі — Яўгенія. Прымаў удзел у французка-рускай вайне 1812 года. Пасля сканчэння вайны намаляваў альбом на 85 аркушаў, сцэны з перажытага на вайне і вялікія карціны біваў у якіх удзельнічаў.

Сярод яго прац шмат звязаных з Беларуссю — «Пераправа праз Нёман у Пілоні. 30 ліпеня 1812 г.», «галоўная кватэра ў Сідараўцы», «Кавалерыя ў Астроўна», «На дарозе Бешанковічы-Астроўна», «Бітва ля Астроўна», «На дарозе ля Віцебска», «Пераправа праз Дзвіну»…

Пасля выдаў альбом выдатных літаграфій «Voyage pittoresque militaire». Значную частку яго лепшых твораў 1817—24 набыў кароль баварскі Максім I. У 1829 быў у Штутгарце і маляваў толькі арабскіх каней..

У 1848 і 1849 удзельнічаў у паходзе на Сардзінію, разам з сынам Яўгенам, і стварыў альбом успамінаў «Erinnerungen an die Feidzüge der österr. Armee in Italien in den J. 1848 u. 1849» (Мюнхен, 1850 г.). Яго апошняя і самая вялікая карціна — «Бітва пад Царндорфам» на тэму Царндорфскай бітвы пад час «Сямігадовай вайны».

Яго брат Генры і сыны Бена, Яўген і Франц таксама былі мастакамі.

Творы

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116006374 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  2. Albrecht Adam
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116006374 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 снежня 2014.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116006374 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі 28 жніўня
Катэгорыя·Пахаваныя на Старых паўднёвых могілках
Катэгорыя·Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»
Катэгорыя·Памерлі ў 1862 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1786 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Германіі
Катэгорыя·Памерлі ў Мюнхене
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нёрдлінгене