У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нейсер. Альберт Нейсер (22 студзеня 1855, Швайдніц — 30 ліпеня 1916, Брэслаў, цяпер Уроцлаў, Польшча) — нямецкі дэрматолаг-венеролаг.
У 1877 годзе скончыў медыцынскі факультэт у Брэслаў. З 1882 года прафесар, дырэктар клінікі скурных і венерычных хвароб у Брэслаў. У 1879 годзе адкрыў узбуджальніка ганарэі — ганакок. Пацвердзіў існаванне ўзбуджальніка праказы, прапанаваўшы новы метад апрацоўкі і афарбоўкі прэпаратаў. Арганізаваў дзве навукова-даследчыя экспедыцыі (1905-06 і 1907) у Батавію (востраў Ява), дзе паставіў эксперыментальнае вывучэнне сіфіліса на малпах у лабараторных умовах. Разам з Аўгустам Васерманам распрацаваў сералагічную дыягностыку сіфіліса. Заснавальнік (1902) і першы старшыня Нямецкага таварыства барацьбы з венерычнымі хваробамі.