Альберта Маньелі (італ.: Alberto Magnelli; 1 ліпеня 1888, Фларэнцыя — 20 красавіка 1971, Мёдон, прыгарад Парыжа) — італьянскі мастак, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў канкрэтнага мастацтва ў Італіі.
Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны А. Маньелі вяртаецца ў Парыж, дзе і жыве да канца сваіх дзён. Ён становіцца шырока вядомы як адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў «канкрэтнага мастацтва», аказвае ўплыў на творчасць такіх мастакоў, як Віктор Вазарэлі, Нікала дэ Сталь, Хеліа Айцісіка. Творы А. Маньелі ўдзельнічалі ў выстаўках сучаснага мастацтва documenta I (1955) і documenta II (1959) у Каселі. У 1950 годзе ён удзельнічае ў біенале ў Венецыі. На біенале ў Сан-Паўлу ў 1951 годзе яму прысуджаецца другая прэмія. У 1954 годзе ў Бруселі, у Палацы прыгожых мастацтваў арганізуецца першая рэтраспектыўная выстаўка работ А. Маньелі. У 1963 годзе ў Цюрыху праходзіць яго найбуйнейшая рэтраспектыва, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння майстра.