wd wp Пошук:

Алешандры Пату

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Алешандры Радрыгіс да Сілва[3] (парт.: Alexandre Rodrigues da Silva; нар. 2 верасня 1989, Пату-Бранку, Бразілія), больш вядомы як Алешандры Пату або Алешандрэ Патабразільскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2008—2013).

Клубная кар’ера

«Інтэрнасьянал»

Алешандры Пату — выхаванец школы бразільскага «Інтэрнасьянала». У 2006 годзе Алешандры стаў чэмпіёнам Бразіліі ва ўзроставай катэгорыі да 20 гадоў. Пасля таго як «Інтэрнасьянал» атрымаў перамогу ў розыгрышы Кубка Лібертадорэс і з каманды сышлі шматлікія лідары, клуб займеў праблемы з нападнікамі. Гэта прымусіла звярнуць увагу галоўнага трэнера Абеля Брагу на ўласную школу. Адтуль прыцягнулі ў асноўны склад на той момант найлепшых маладых нападнікаў Паўднёвай Амерыкі — Алешандры Пату і Луіса Адрыяну.

Гэтыя двое ігракоў па-сапраўднаму раскрыліся ў другой палове сезона. Дэбют Пату ў чэмпіянаце Бразіліі адбыўся 26 лістапада ў матчы супраць «Палмейраса». «Інтэрнасьянал» разграміў суперніка з лікам 4:1, а Пату зрабіў тры галявыя перадачы і забіў сам адзін гол.

«Мілан»

2 жніўня 2007 года «Мілан» абвясціў аб куплі Алешандры. За яго была выплачана мінімальная сума, абумоўленая ў кантракце футбаліста з клубам з Порту-Алегры, гэта значыць 22 мільёны еўра.

Першую частку новага сезона ў «Мілане» Пату вымушаны быў правесці па-за гульнёй. Аднак малады бразілец прымаў удзел у таварыскіх матчах новага клуба. 13 студзеня 2008 года ў складзе «Мілана» Алешандры правёў свой ​​першы матч і забіў адзін гол.

«Карынтыянс»

Перайшоў у «Карынтыянс» у студзені 2013 года, Алешандры абышоўся бразільскаму гранду ў 15 млн еўра. Пасля аднаго сезона ў «Карынтыянсе», быў на правах арэнды аддадзены клубу «Сан-Паўлу», у складзе якога правёў два гады.

Па заканчэнні сезона 2015 Пату меў намер вярнуцца ў Еўропу, дзе цікавасць да яго праяўляла адразу некалькі клубаў. У студзені 2016 года быў арандаваны лонданскім «Чэлсі» да канца сезона 2015/16[4]. Аднак, за лонданскі клуб амаль не гуляў з-за траўмы, і ў ліпені 2016 года вярнуўся ў «Карынтыянс»[5].

«Вільярэал» і Кітай

У ліпені 2016 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Вільярэалам»[6], аднак ужо ў студзені 2017 года перабраўся ў кітайскі клуб «Цяньцзінь Цюаньцзянь»[7]. У сакавіку 2019 года разарваў кантракт з кітайскім клубам[8].

«Сан-Паўлу»

У сакавіку 2019 года зноў стаў іграком «Сан-Паўлу», дзе выступаў у 2014—2015 гадах, падпісаўшы кантракт да 2022 года[9]. У жніўні 2020 года абвясціў аб сыходзе з каманды[10].

«Арланда Сіці»

У лютым 2021 года падпісаў кантракт з амерыканскім клубам «Арланда Сіці». У лістападзе 2022 года абвясціў аб сваім сыходзе[11].

Міжнародная кар’ера

26 сакавіка 2008 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Бразіліі, забіўшы адзіны гол у матчы супраць зборнай Швецыі.

Дасягненні

Клубныя

«Інтэрнасьянал»:

«Мілан»:

«Карынтыянс»:

«Арланда Сіці»:

Міжнародныя

Бразілія:

Зноскі

  1. ALEXANDRE PATO rodrigues da silva // Base de Datos del Futbol Argentino
  2. Alexandre Pato // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  4. «Челси» арендовал Пато. by.tribuna.com
  5. «Челси» объявил об уходе Пато, Фалькао и Амелии. by.tribuna.com
  6. Пато подписал четырехлетний контракт с «Вильярреалом». by.tribuna.com
  7. «Вильярреал» подтвердил переход Пато в «Тяньцзинь Цюаньцзянь». by.tribuna.com
  8. Пато расторг контракт с «Тяньцзинь Цюаньцзянь». by.tribuna.com
  9. Пато вернулся в «Сан-Паулу». by.tribuna.com
  10. Пато объявил об уходе из «Сан-Паулу». by.tribuna.com
  11. Пато объявил об уходе из “Орландо Сити”. football.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Ігракі ФК Цяньцзінь Цюаньцзянь
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Карынтыянс
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Ігракі ФК Вільярэал
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Інтэрнасьянал
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Чэлсі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў штаце Парана
Катэгорыя·Футбалісты Бразіліі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 верасня
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
Катэгорыя·Ігракі ФК Арланда Сіці
Катэгорыя·Ігракі зборнай Бразіліі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Сан-Паўлу
Катэгорыя·Ігракі ФК Мілан
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных