wd wp Пошук:

Алеся Мікалаеўна Турава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Турава. Алеся Мікалаеўна Турава (6 снежня 1979, Дуброўна, Беларуская ССР) — беларуская спартсменка. Майстар спорту міжнароднага класа. Старэйшая сястра Маргарыты Туравай.

Біаграфія

Першымі трэнерамі спартсменкі былі выкладчыкі Дубровенскай СДЮШАР Юрый Уладзіміравіч і Вольга Міронаўна Максакі.

Алеся Турава не раз вызначалася на турнірах Гран-пры. Удзельнічала ў чэмпіянатах Еўропы, турніры Супер Гран-пры ў Манака, у фінале Гран-пры ў Штутгарце, на Кубку свету ў Афінах.

На чэмпіянаце Еўропы ў горадзе Гётэбаргу (Швецыя, 2006) заваявала залаты медаль у бегу на 3000 м з перашкодамі — стыпль-чэзе. Такі від легкаатлетычных спаборніцтваў быў уключаны ў праграму еўрапейскага першынства ўпершыню, таму імя спартсменкі будзе ўнесена ў гісторыю першынства Еўропы-2006[2].

Спартыўныя дасягненні

Зноскі

  1. Alesia Turava // Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый — 1912.
  2. Турава Алеся Мікалаеўна

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Лёгкаатлеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Бегуны на доўгія дыстанцыі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дуброўне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра лёгкаатлетаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Спартыўныя хадакі Беларусі
Катэгорыя·Бегуны на сярэднія дыстанцыі Беларусі