Алесь Шут (1952 — 6 лістапада 2019[1], Лагойск) — беларускі ўрач, палітык і грамадскі дзеяч, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання ад Лагойшчыны. Член Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне».
Уваходзіў у склад дэпутацкай Апазіцыі БНФ, удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў супраць рэферэндуму 11-12 красавіка 1995 года, быў жорстка збіты спецназам спачатку ў зале парламента, а потым міліцыяй па-за Домам урада.
За некалькі дзён да смерці Алесю Шуту ўручылі юбілейны медаль Рады БНР за «заслугі ў здабыцці Незалежнасці Беларусі».
Памёр ад анкалогіі.