wd wp Пошук:

Алесь Рыбак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рыбак (значэнні). Алесь Рыбак (поўнае імя: Аляксандр Пятровіч; 7 лістапада 1934 г., вёска Макаўчыцы, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць, цяпер ў межах горада Дзяржынск — 7 мая 2017) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Рана застаўся без бацькоў — загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны. У 1958 г. скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у рэдакцыях радашковіцкай, дзяржынскай і бягомльскай раённых газет (1958—1959), часопісе «Вожык», газеце «Калгасная праўда» (1959—1962), на Беларускім радыё (1962—1963), у часопісе «Бярозка» (1963—1964). З 1966 да 1972 г. жыў у Маскве — працаваў старшым карэктарам у Аддзеле апублікавання Актаў Вярхоўнага Савета СССР, рэферэнтам у сакратарыяце Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Па сумяшчальніцтве выкладаў беларускую мову ў Літаратурным інстытуце ў Маскве. З 1972 г. — намеснік адказнага сакратара праўлення СП БССР, у 1978-? гг. — старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Творчасць

Дэбютаваў вершамі ў рэспубліканскім друку ў 1953 г. Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Дарогі бываюць розныя» (апавяданні і гумарэскі, 1972), «Што пасееш…» (1982), «Апошняя камандзіроўка» (1985), рамана «Трэба было жыць» (1990). Выдаў кніжку апавяданняў для дзяцей «Сёння прыедзе тата» (1976).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзяржынскім раёне
Катэгорыя·Памерлі 7 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак