Алесь Пікула (6 верасня 1980, Баранавічы, БССР, СССР — 7 мая 2009, Баранавічы, Беларусь) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч з Баранавічаў.
У канцы 1990-х — старшыня «Маладога Фронту» ў Баранавічах. Пасля — старшыня Баранавіцкага філіяла Партыі БНФ. Шмат разоў затрымліваўся міліцыяй за правядзенне акцый. Актывіст Баранавіцкага філіяла «Вясна». Падчас выбараў 2006 года прэвентыўна затрыманы, афіцыйна — за брыдкаслоўе.
У апошні час беспаспяхова спрабаваў заняцца бізнесам.