wd wp Пошук:

Алесь Марціновіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Марціновіч. Алесь Андрэевіч Марціновіч (нар. 18 жніўня 1946, вёска Казловічы, Слуцкі раён, Мінская вобласць, Беларусь) — беларускі пісьменнік, крытык, літаратуразнаўца.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. Бацька Андрэй Рыгоравіч выкладаў гісторыю, Маці Яўгенія Аляксандраўна працавала ў пачатковых класах. Пасля заканчэння ў 1964 годзе Навасёлкаўскай сярэдняй школы Капыльскага раёна паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З трэцяга курса перавёўся на аддзяленне журналістыкі. У 1968 годзе закончыў ужо факультэт журналістыкі БДУ.

Па размеркаванню працаваў загадчыкам аддзела пісем і масавай работы драгічынскай раённай газеты «Запаветы Ільіча». У 1969 годзе прызваны ў армію. Служыў афіцэрам, камандзірам мотастралковага ўзвода ў Забайкальскай ваеннай акрузе, паблізу ад сталіцы Бураціі горада Улан-Удэ. Пасля звальнення ў запас працаваў у рэдакцыях капыльскай раённай газеты «Слава Працы» і слуцкай раённай газеты «Шлях Ільіча».

Каля трыццаці гадоў (1972—2001, 2007) працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва» (з 1972 года — карэспандэнт аддзела літаратуры, з 1981 года — загадчык аддзела інфармацыі і літаратурнага жыцця).

У лістападзе 1999 года адначасова пачаў працаваць у часопісе «Беларуская думка» (1999—2007): рэдактар аддзела літаратуры і мастацтва, намеснік галоўнага рэдактара, першы намеснік галоўнага рэдактара.

У далейшым намеснік галоўнага рэдактара часопісаў «Нёман» (2008—2009) і «Маладосць» (2009—2011). З 2011 года загадчык аддзела крытыкі часопіса «Полымя».

Творчасць

Выступаць у друку як журналіст пачаў яшчэ школьнікам. З 1966 года пачаў публікаваць рэцэнзіі, літаратурна-крытычныя артыкулы.

Аўтар больш як 30 кніг, у тым ліку выданняў па гісторыі для дзяцей («Святая Еўфрасіння» (пра Ефрасінню Полацкую), «Златавуст з Турава» (пра Кірылу Тураўскага), «Сімяён, сын Полацка» (пра Сімяона Полацкага), «Як Гурка ворагаў граміў» (пра Іосіфа Гурку), казак («Віця Неслух у краіне Мурашоў»), літаратуразнаўчых даследаванняў («Іван Чыгрынаў», «Святло чароўнага ліхтарыка: Выбраныя старонкі гісторыі беларускай дзіцячай літаратуры»).

Вяршыняй творчасці з’яўляецца шматтомная гісторыя Беларусі ў асобах (кнігі «Зерне да зерня», «Хто мы, адкуль мы…», «У часе прасветленыя твары», «Элегіі забытых дарог» «Сполахі далёкіх зарніц», «Свечка на золкім полі», «Птушкі з пакінутых гнёздаў», «Маладзік над заснежаным шляхам», «Исповедь старых замков», «Рагнеда i Рагнедзічы»), у якіх упершыню ў беларускай літаратуры праз жанр мастацка-дакументальных твораў (эсэ, нарыс, апавяданне) прасочаны лёсы больш як 300 знакамітых суайчыннікаў, а таксама тых, хто нарадзіўся ў іншых краінах, але звязаў лёс з беларускім краем.

Склаў кнігі публіцыстыкі «Свабоднае грамадства зблізку» (1984), паэзіі «Мы і яны» (1985) і «Слова міру і праўды» (1987), «Памяць: Капыльскі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі» (2001), «Адсюль выток, адсюль натхненне…: Шклоўчына літаратурная: проза, паэзія, публіцыстыка» (2007) і іншыя.

Прызнанне

Кнігі Алеся Марціновіча

2-е выданне: у 3 кнігах. Кн. 1. — Мн.: Беларусь, 2008. — 431 с.; Кн. 2. — Мн.: Беларусь, 2008. — 478 с.; Кн. 3. — Мн.: Беларусь, 2008. — 447 с.

2-е выданне — Мн.: Юнацтва, 2001. 3-е выданне: Адкуль ёсць, пайшла Полацкая зямля. — Мн.: Беларусь, 2008. — 111 с.: іл.

Зноскі

  1. Объявлены лауреаты 2-й Национальной литературной премии(руск.) . Naviny.by (6 верасня 2015). Праверана 4 верасня 2016.

Літаратура

У сеціве

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Маладосць»
Катэгорыя·Крытыкі Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Крытыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты Купідон»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Казловічах (Слуцкі раён)
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 жніўня
Катэгорыя·Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза журналістаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Полымя»
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Нёман»