wd wp Пошук:

Алесь Жыгуноў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жыгуноў. Алесь (Аляксандр Міхайлавіч) Жыгуноў (нар. 27 лістапада 1954 года, вёска Троіца, Шклоўскі раён) — беларускі паэт.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Закончыў Нова-Брашчынскую СШ (1970), працаваў загадчыкам клуба ў вёсцы Баркі. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1976) — настаўнік беларускай і рускай мовы і літаратуры Чарневіцкай СШ Глыбоцкага раёна. З 1980 года — карэспандэнт-арганізітар Глыбоцкага раённага радыё, з 1988 — загадчык аддзела радыёінфармацыі раённай газеты «Шлях перамогі». З 1989 года працуе ў рэдакцыі раённай газеты «Веснік Глыбоччыны» (новая назва газеты). Жыве ў Глыбокім.

Творчасць

Аўтар зборнікаў вершаў «Матчына вышыванка» (1984), «Мая Тройца» (1993).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шклоўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ