wd wp Пошук:

Алесь Емяльянаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Емяльянаў. Алесь (Аляксандр Міхайлавіч) Емяльянаў (20 сакавіка 1952, Забалацце, Чавускі раён — 6 кастрычніка 2005) — беларускі паэт , перакладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1969 годзе скончыў Чавускую СШ № 1. З 1969 па 1971 год вучыўся ў БСГА. У 1971—1973 гадах служыў у пагранвайсках у Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў электрыкам у Мінску, у 1973—1983 гадах — карэспандэнтам газеты «Чырвоная змена», «Піянер Белаpyci», у 1983—1987 гадах — у Галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, з 1987 года — літкансультант СП Беларусі. У 1983 годзе завочна скончыў філфак БДУ. У 1990—1991 гадах — старшыня Каарданацыйнай рады Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Беларусі.

Творчасць

Літаратурнай працай пачаў займацца ў 1968 годзе. Першы верш «Kраіна марской крысы» надрукаваны ў 1968 годзе ў часопісе «Бярозка». Адзін з аўтараў i стваральнікаў тэлечасопіса «Літаратурная Беларусь». Курыраваў выхад у эфір літаратурна-мастацкага часопіса «Буг» Брэсцкай студыі тэлебачання. Пад яго рэдакцыяй выходзілі штомесячныя перадачы «Сугучча» аб перакладзе на беларускую мову твораў замежных пісьменнікаў.

Пісаў пра жыццё сучасніка, яго любоў да Радзімы, роднай мовы, прыроды: гэта зборнікі «Ранак поўніцца жыццём», «Нязжатае поле», «На падкове дарог».

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Перакладчыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Паэты XX стагоддзя
Катэгорыя·Паэты XXI стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 2005 годзе
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 6 кастрычніка
Катэгорыя·Паэты СССР
Катэгорыя·Перакладчыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чавускім раёне
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Перакладчыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 сакавіка