wd wp Пошук:

Алесь Бажко

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бажко. Алесь (Аляксандр) Цімафеевіч Бажко (22 кастрычніка 1918, в. Даўгінава, Карэліцкі раён — 17 красавіка 2013) — беларускі пісьменнік і паэт, агент савецкіх спецслужб. Заслужаны работнік культуры БССР (1977)[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Закончыў музычны інстытут імя С. Манюшкі ў Навагрудку (1936—1938), вучыўся ў Варшаўскай кансерваторыі (1938—1939). Але вучоба была спынена з-за пачатку Другой сусветнай вайны. Працаваў дырэктарам мірскага раённага дома культуры (1940).

У 1940 годзе прызваны ў Чырвоную Армію. Пасля ранення пад Ельняй (1942) працаваў на абаронным будаўніцтве. Удзельнічаў у стварэнні першых фарміраванняў Войска Польскага на тэрыторыі СССР у якасці генеральнага інструктара прапаганды Валагодскага акружнога ўпраўлення Саюза польскіх патрыётаў. З чэрвеня 1945 года — інструктар Баранавіцкага абкома камсамола, 1-ы сакратар Дзятлаўскага райкома камсамола.

Са снежня 1945 года — на журналісцкай рабоце: літсупрацоўнік баранавіцкай абласной газеты «Чырвоная змена», на абласным радыё, у рэдакцыях рэспубліканскіх газет «Савецкі селянін», «Чырвоная змена», у маладзечанскай абласной газеце «Сталінскі шлях». У 1947 годзе далучаецца да нелегальнай падпольнай арганізацыі Саюз вызвалення Беларусі, але неўзабаве арганізацыю выкрываюць савецкія спецслужбы.[2] Аднак актыўны сябра арганізацыі Алесь Бажко не быў арыштаваны і засуджаны, а ў далейшым выступаў як публіцыст, які змагаўся з нацыяналізмам. Інфармацыю аб супрацоўніцтве Алеся Бажко з савецкімі спецыяльнымі службамі пацвярджаў былы выкладчык Гродзенскага педінстытута Браніслаў Ржэўскі: КДБ падаслала Бажко да Ржэўскага, калі той аднойчы быў выкліканы ў Мінск, нібы для ўдакладнення праграмы па беларускай літаратуры — тры дні Бажко ўвіхаўся каля Ржэўскага, а потым змест іх размоў быў прыгаданы на допытах Ржэўскага, якія праводзілі супрацоўнікі КДБ у 1957 годзе.[3]

Скончыў завочна Літаратурны інстытут у Маскве ў 1955 годзе[1]. З 1956 — карэспандэнт, загадчык аддзела лістоў газеты «Літаратура і мастацтва». З 1959 — намеснік рэдактара газеты «Голас Радзімы», з 1962 — загадчык рэдакцыі мастацкай літаратуры выдавецтва «Беларусь»[1], з 1970 — намеснік галоўнага рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва». У 1973—1977 працаваў дырэктарам Літаратурнага музея Янкі Купалы[1], у 1977—1978 — галоўны рэдактар рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі і намеснік начальніка Упраўлення па справах мастацтваў Міністэрства культуры БССР[1]. З 1979 года персанальны пенсіянер саюзнага значэння.

Творчасць

Дэбютаваў у друку нарысамі і нататкамі ў 1945[1]. Першыя вершы апублікаваў у 1947[1]. Аўтар аповесцяў «Перад вераснем» (1959), «Позняе ворыва» (1963), «Лясныя крушні» (1981), «Жывыя прывіды» (1986), зборніка нарысаў і памфлетаў «Татальнае банкруцтва» (1973), кнігі аповесцей «Перад вераснем. Позняе ворыва» (1979). Выйшлі паэмы А. Бажко «Карвіга пакідае хутар» (1961), «Татры» (1964), «Паэмы» (1968), зборнікі вершаў «Блакітныя вербы» (1973), «Суладдзе» (1975), «Каласы і скалы: Выбранае» (1978). У 1987 выйшлі Выбраныя творы (паэмы і вершы). Перакладаў з польскай і славацкай моў.

Узнагароды

Глядзіце таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Божко Алесь // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 68. — 737 с.
  2. http://jivebelarus.net/history/new-history/freedom-belarus-union.html Кароткі нарыс гісторыі Саюзу Вызваленьня Беларусі
  3. https://novychas.by/poviaz/duch_jaho_nie_zlamali_z_uspami Новы Час. Дух яго не зламалі. З успамінаў Міколы Канаша

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Сельская газета»
Катэгорыя·Супрацоўнікі выдавецтва «Беларусь»
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Чырвоная змена»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Памерлі 17 красавіка
Катэгорыя·Члены арганізацыі «Чайка»
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2013 годзе
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Карэліцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Перакладчыкі з польскай мовы
Катэгорыя·Перакладчыкі са славацкай мовы
Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 кастрычніка
Катэгорыя·Выпускнікі Музычнага ўніверсітэта імя Фрыдэрыка Шапэна
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Асобы