wd wp Пошук:

Алергалогія ў Беларусі

На Беларусі даследаванні па алергалогіі вядуцца ў Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў, медыцынскіх інстытутах і НДІ медыцынскага профілю. Асобныя пытанні алергалогіі вывучаюцца з 1920-х гадоў[1].

У 1920-60-я гады высвятляліся сувязі алергічных хвароб скуры з прафесійнымі шкоднасцямі і з парушэннем аўтаімунных працэсаў у арганізме (А. Я. Пракапчук, І. І. Багдановіч, А. П. Комаў). Вызначаліся алергічныя змены пры рэўматызме, гельмінтозах (Я. Х. Кацман, А. С. Левін), асаблівасці алергічных рэакцый у дзяцей (Г. А. Калюжын). Распрацаваны некаторыя пытанні прафілактыкі і лячэння сываратачнай хваробы і анафілактычнага шоку, анафілаксіі і дэсенсібілізацыі (В. В. Касмачэўскі), алергічныя дыягнастычныя рэакцыі для вызначэння цыстыцэркозу галаўнога мозгу (І. П. Антонаў)[1].

У 1970-80-я гады вывучаліся праблемы алергозаў прыроднага паходжання (асабліва палінозаў, харчовых і расліннага паходжання), бранхіяльнай астмы (Т. М. Сукаватых), медыкаментознай алергіі (Л. П. Фірсава, Ю. Ф. Каралёў), поствакцынальных алергічных энцэфалітаў і полірадыкуланеўрытаў (Д. А. Маркаў, А. Л. Леановіч), прафесійных алергозаў хімічнай этыялогіі (асабліва звязаных з вытворчасцю шкловалакна, ільновалакна і калійных угнаенняў), пашкоджанняў скуры ад сіне-зялёнай водарасці, якая расце на балотах Палесся, распрацоўваюцца метады алергадыягностыкі і экспертызы алергеннай актыўнасці гаптэнаў(руск.) бел.[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Захараў Г. Г. Алергалогія // // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 72

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Медыцына ў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Алергалогія