wd wp Пошук:

Юрый Фёдаравіч Каралёў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Каралёў. Юрый Фёдаравіч Каралёў (5 жніўня 1923, Ульянаўск — 1 студзеня 1991, Мінск) — беларускі дэрматавенеролаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і служачых. У 1941 г. пасля завяршэння сярэдняй школы стаў слухачом Ваенна-медыцынскай акадэміі ім. С. М. Кірава, якую скончыў у 1946 г. Быў пакінуты ў ад’юнктуры пры кафедры скурных і венерычных хвароб, затым паслядоўна працаваў малодшым, старшым выкладчыкам і прафесарам гэтай кафедры. У 1969 г. абраны загадчыкам кафедры дэрматавенералогіі БелДІУУ і прапрацаваў на гэтай пасадзе да 1989 г., потым на працягу 2 гадоў быў прафесарам кафедры.

У 1947 г. Ю. Ф. Каралёў абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Пеніцылінатэрапія гнайнічковых захворванняў скуры», а ў 1960 г. — доктарскую «Клініка, этыялогія, патагенез і лячэнне себарэі і яе ускладненняў». У 1967 г. прысвоена вучонае званне прафесара.

Ю. Ф. Каралёў унёс вялікі ўклад у распрацоўку метадаў лячэння піядэрміі, себарэі, сіфіліса. У апошнія гады надаваў вялікую ўвагу дыягностыцы, лячэнню і дыспансерызацыі хворых лімфомамі скуры. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтаваны 2 доктарскія і 13 кандыдацкіх дысертацый.

Ю. Ф. Каралёў аўтар 2 манаграфій, якія не страцілі свайго значэння і ў цяперашні час: «Себарэя і вульгарныя вугры» і «Медыкаментозныя токсідэрміі». Ім распрацаваны шэраг метадычных рэкамендацый, апублікавана больш за 200 навуковых прац.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Памерлі 1 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выпускнікі Ваенна-медыцынскай акадэміі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Памерлі ў 1991 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 жніўня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэрматолагі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Ульянаўску
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў