У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Агафонава. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шох. Алена Яўгенаўна Агафонава-Шох (нар. 17 чэрвеня 1964, г. Мінск) — беларуская мастачка.
Скончыла ў 1982 годзе Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве і ў 1987 годзе Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці мастак-тэхнолаг. Удзельніца мастацкіх выставак з 1988 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1994 года. Жыве ў г. Мінску.
Працуе ў габелене. Асноўныя творы: «Мары дзяцінства», «За кулісамі», «Спадчына», «Антычныя матывы», «Раніца роднага горада», «Паўночная мелодыя», «Эдэм», «Госць з мінулага».